КАНЦЭРТЫ ДЛЯ ХЛЕБАРОБАЎ

Общество

Па традыцыі штогод калектывы мастацкай самадзейнасці сельскіх Дамоў культуры выязджаюць на палявыя станы, зернятокі гаспадарак Чэрвеньшчыны, каб песнямі, гумарам, добрым словам падтрымаць усіх удзельнікаў жніва. Не стаў выключэннем і гэты год.

Фактычна з самага пачатку жніва ладзяць канцэрты для хлебаробаў удзельнікі мастацкай самадзейнасці з Дамавіцкага, Грабёнскага, Лядзенскага, Раваніцкага дамоў культуры. Плануюць далучыцца да гэтай добрай справы Запольскі і Турэцкі СДК.

Часта з самадзейнымі артыстамі выязджаюць і намеснікі дырэктараў па ідэалагічнай рабоце гаспадарак, каб заахвоціць пераможцаў працоўнага спаборніцтва. Разам яны ладзяць міні-святы для тых, хто шчыруе на палетках.

 

Аксана КАЧАНОВІЧ,

намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і

па справах моладзі райвыканкама

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *