ЯК РЫХТУЕЦЕ СВАІХ ДЗЯЦЕЙ ДА НОВАГА НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА?

Общество

З набліжэннем новага навучальнага года многія бацькі заклапочаны тым, як сабраць дзіця ў школу. Адны толькі прыглядваюцца да кошту школьных рэчаў, іншыя — набылі ўсё патрэбнае і, як кажуць, спяць са спакойнай душой.

Між тым, жыхары Чэрвеньшчыны могуць не турбавацца: у мясцовых крамах можна купіць неабходныя рэчы для школьнікаў — ад канцылярскіх тавараў да адзення і абутку. Напрыклад, у краме «Ігуменскі» кошт касцюмаў для хлопчыкаў складае ад 400 да 800 тысяч рублёў, касцюмы для дзяўчынак абыдуцца ў 300 — 600 тысяч рублёў. Дарэчы, у абутковай краме «Імідж» цэны засталіся яшчэ з мінулага года — вагаюцца ад 140 да 300 тысяч рублёў.

Кацярына Русецкая:

— Сёлета наш сын ідзе ў першы клас. Таму да падрыхтоўкі мы паставіліся сур’ёзна. Узялі ў школе спіс з патрэбнымі рэчамі для першакласніка. Зараз усе канцтавары, партфель, школьная форма ўжо купленыя. Дарэчы, касцюм набылі ў краме «Ігуменскі». Астатняе — у Мінску на школьным базары. Зараз старанна займаемся падрыхтоўкай да вучобы: лічым, чытаем, пішам. А наконт школьных рэчаў скажу так: выбар ёсць усюды, былі б толькі грошы!

 

Наталля Краснагір:

— Сыну купілі амаль усё да школы. Набывалі патрэбныя рэчы ў Чэрвені. Засталіся яшчэ неабходныя канцтавары: сшыткі, алоўкі і г.д. Думаю, з гэтым не будзе ніякіх складанасцей. Нам крыху лягчэй, бо партфель і школьная форма засталіся з мінулага года.

 

 

Аляксей Забаронак:

— Наш сын у поўнай меры падрыхтаваны да навучальнага года. Штосьці засталося з мінулага, штосьці прыйшлося купляць. Напрыклад, касцюм набылі новы, канцтавары таксама. Хлопец расце, таму без новых рэчаў амаль не абысціся. Заўважыў, што ў Мінску большы выбар, і можна падабраць самы бюджэтны варыянт.

 

 

 

Размаўляла Кацярына ШУМКО. Фота аўтара

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *