ДОБРЫЯ СЛОВЫ — ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ

Общество

10 ліпеня ў нас адбыўся пажар. Дзякуй добрым людзям, якія паспяшаліся на дапамогу! Своечасова прыбылі па выкліку пажарныя з раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Разбіраць згарэлае, наводзіць парадак дапамагалі Мікалай Місюра, Аляксей Яблонскі, Яўген Гардзіёнак, Сяргей Дабрынец, Мікалай Пусеў, Людміла Конаш… Будматэрыялы і транспарт выдзеліў Чэрвеньскі камунгас. Матэрыяльна падтрымалі суседзі з вуліцы М.Горкага — сем’і Лазар, Слыхоўскіх, Маславых, Басько, Пусевых, Падбельскіх, Шукан, Шчэрбаў, Качаноў, Берднікава, Калтовіч… Усім вам, шаноўныя, нізкі паклон за вашу чалавечнасць, суперажыванне, неабыякавасць.

З павагай — сям’я ДАБРЫНЕЦ-ПАРФІЯНОВІЧ,

г.Чэрвень

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *