ДА НОВАГА НАВУЧАЛЬНАГА — ГАТОВЫ!

Общество

У адпаведнасці з распараджэннем райвыканкама, з 31 ліпеня па 2 жніўня праведзена традыцыйная праверка гатоўнасці ўстаноў адукацыі Чэрвеньшчыны да пачатку новага 2013/2014 навучальнага года.

Як паведаміла нашаму карэспандэнту намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Анжэла Рымашэўская, камісія ў складзе прадстаўнікоў усіх зацікаўленых ведамстваў — райвыканкама, аддзела адукацыі, Чэрвеньскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Энерганагляду, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях — наведала 34 установы адукацыі. Па выніках праверкі ўсе яны атрымалі пашпарты гатоўнасці.

Святлана АДАМОВІЧ

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *