Будаўніцтва фермы ПМК-8 плануе завяршыць у кастрычніку

Экономика

Будаўніцтва фермы ў Новых Зелянках, распачатае ў сакавіку гэтага года, можа завяршыцца на паўгода раней нарматыўнага тэрміну. Па словах дырэктара ПМК-8 Аляксандра Яфіменкі, здаць аб’ект плануецца ў кастрычніку.

Кранаўшчык Анатоль Кулік, зваршчык Юрый Карнейчык і рабочыя комплекснай брыгады Сяргей Бутаў, Анатоль Кавалёнак і Валерый Васілеўскі

Будаўніцтва малочнатаварнай фермы на 480 галоў дойнага статку з рабатызаваным даеннем пачыналася “з нуля”, літаральна на чыстым полі. Як зазначыў старэйшы прараб Сяргей Ціхіня, на дадзены момант там працуюць каля 120 чалавек, аднак іх колькасць можа павялічыцца: рабочых рук не хапае. У жніўні плануецца завяршыць будаўніцтва ўсіх дапаможных збудаванняў: воданапорнай вежы, зборнікаў, рэзервуараў, прахадной, дэзбар’ера і г.д. — а напрыканцы верасня — усталяваць робаты.

Старэйшы прараб Сяргей Ціхіня, вадзіцель Уладзімір Харытановіч
Рабочыя комплекснай брыгады Віктар Сугака і Міхаіл Бабіч

Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара





 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *