АТРЫМАЛІ ЎДЗЯЧНАСЦІ АД КІРАЎНІКОЎ РЭСПУБЛІКАНСКАГА І АБЛАСНОГА КАМІТЭТАЎ ПРАФСАЮЗА

Общество

Андрэй Някрэвіч, Сяргей Міцкевіч, Святлана Бабіцкая, Уладзімір Навумчык, Георгій Каралькевіч і Тамара Сакалоўская

Традыцыя падводзіць штотыднёвыя вынікі, а потым ўшаноўваць лепшых хлебаробаў падчас сельскагаспадарчых кампаній у райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу існуе ўжо шмат гадоў. Разам з упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання яны вызначаюць пераможцаў і, накіроўваючыся прама на палеткі, віншуюць іх з працоўнай перамогай. А на мінулым тыдні з такой прыемнай місіяй на Чэрвеньшчыну завіталі старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Навумчык і старшыня абласнога камітэта прафсаюза АПК Андрэй Някрэвіч. Яны разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамарай Сакалоўскай і начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іванам Малахавым спачатку завіталі на палеткі ААТ «Раванічы». Удзячныя лісты і каштоўныя падарункі тут атрымалі старшы камбайнер Сяргей Міцкевіч, вадзіцель Георгій Каралькевіч і аграном-насеннявод Святлана Бабіцкая. Затым віншаванні прымалі працаўнікі КСУП «Ганута-агра» — старшы камбайнер Аляксандр Шышонак, камбайнер Дзмітрый Сіняк і вадзіцель Іван Стужук. У гэты ж дзень шаноўныя госці наведалі ААТ «10 з»езд Саветаў» і ААТ Чэрвеньскі райаграсервіс», дзе ўшанавалі машыніста збожжаўборачнага комплекса Уладзіміра Тозіка і вадзіцеля Вадзіма Канапельку, ўручылі ім удзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі.

Іван Стужук, Аляксандр Шышонак і Дзмітрый Сіняк

Кацярына ШУМКО.

Фота аўтара

 

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *