ЖНІВО ПРЫЙШЛО — ПРАЦЫ ШМАТ…

Общество

У эксперыментальнай базе «Натальеўск» справілі «Зажынкі».

Духмяны каравай уручаюць дырэктару эксперыментальнай базы "Натальеўск" Алене Махнач

На пляцоўцы перад машынным дваром гаспадаркі, бы салдаты, выстраіліся ў шарэнгу камбайны і аўтамашыны для адвозкі збожжа. А паперадзе іх — галоўныя дзеючыя асобы жніва — экіпажы камбайнераў і вадзіцелі.

Вопытны камбайнер Леанід Савіч неаднойчы ўваходзіў у лік пераможцаў раённага спаборніцтва на жніве

З пачаткам уборкі зерневых іх павіншавалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Малахаў, дырэктар гаспадаркі Алена Махнач, старшыня Калодзежскага сельвыканкама Людміла Пасудзеўская.

Лепшы па выніках мінулагодняй уборкі зерневых камбайнер Андрэй Тарасік таксама атрымаў каравай

Неад’емнымі атрыбутамі ўрачыстасці былі традыцыйныя вянкі і снапкі з калосся новага ўраджаю, караваі і звонкія песні.

А праз колькі хвілін пасля таго, як адгаманіла свята, камбайны дружна рушылі ў поле. Бы па раўчуку, што дае пачатак рацэ, паплылі яны па вузкай палосцы трыцікале за агароджай машыннага двара поруч з магілёўскай шашой. А праз сотню-другую метраў палетак раздаўся ўшыркі, як акінуць вокам, бурштынавым морам збажыны.

Мінулагодні пераможца ўнутрыгаспадарчага спаборніцтва на адвозцы збожжа вадзіцель Мікалай Савайтан

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *