Выязное пасяджэнне аблвыканкама

Официально

Каб асенне-зімовыя халады не стварылі праблем, работнікам жыллёва-камунальнай гаспадаркі горача цяпер. Цеплавая рэабілітацыя дамоў, замена цепласетак, рамонт кацельных, нарыхтоўка паліва для насельніцтва — галоўны сённяшні фронт іх работ. Тэрміны сціслыя — да 1 кастрычніка ўся камунальная гаспадарка вобласці павінна быць гатовая да ацяпляльнага сезону. Пытанні падрыхтоўкі да яго былі  абмеркаваны на выязным пасяджэнні Мінаблвыканкама ў мінулы чацвер. Распачалося яно ў нашым раёне. Акрамя кіраўнікоў вобласці і рэгіёнаў, у ім прынялі удзел Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорэц і іншыя афіцыйныя асобы.

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура акрэсліў адну з праблем, якая, дарэчы, не тычылася асноўнага пытання, але востра паўстала апошнім часам у вобласці — несвоечасовая выплата зарплаты.  «Сярод рэгіёнаў Беларусі ў Мінскай вобласці па першаму паўгоддзю аказаліся самымі хужэйшымі вынікі па своечасовасці выплаты зарплаты,  — адзначыў ён. — Асаблівую ўвагу на гэта пытанне павінны звярнуць старшыні райвыканкамаў і кіраўнікі абласных служб.» Па словах старшыні аблвыканкама, у цэлым па вобласці з пачатку года агульная сума несвоечасова выплачанай зарплаты склала 42 мільярды рублёў. «Заработная плата павінна выплочвацца своечасова,— падкрэсліў ён, — і мы не будзем больш вяртацца да гэтага пытання».

Затым удзельнікі мерапрыемтства наведалі Чэрвеньскі філіял ГП «Мінаблпаліва».

Людміла РАБЕЦКАЯ

(Працяг у наступным нумары газеты)

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *