УЗНЯЎ ГІРЫ — СТАЎ ПРЫЗЁРАМ

Спорт

У Маладзечна прайшла летняя абласная спартакіяда работнікаў лясгасаў Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, якую гэтая арганізацыя ладзіла разам з Мінскім абкамам прафсаюза работнікаў лесу.

Праграма спаборніцтваў уключала ў сябе валейбол, гіравы спорт, міні-футбол, мнагабор’е «Здароўе», настольны тэніс, шашкі, перацягванне каната.

У асабістым заліку вызначыўся прадстаўнік Чэрвеньскага лясгаса, вальшчык лесу Натальеўскага лясніцтва Віталь Упіт. Ён заняў другое месца ў гіравым спорце ў вагавой катэгорыі да 90 кг.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *