ПРА МАСТАЦТВА І ПАЭЗІЮ ТУТ ГУТАРКА ІШЛА…

Общество

Асноўная тэма чэрвеньскага пасяджэння літаратурна-паэтычнага клуба «Ветразь» была прысвечана беларускаму мастаку, асветніку і педагогу Алесю Цыркуну. Сёлета яму споўнілася 65 гадоў.

Пра жыццё і творчасць асобы падрабязна распавёў старшыня клуба Уладзімір Дарагуж. Удзельнікі пасяджэння ўбачылі на экране шмат карцін мастака і фотаздымкаў з сямейнага альбома. Уладзімір Георгіевіч узгадаў, што ў 2008 годзе ў Мінску ў Палацы мастацтваў ладзілі персанальную выставу, падчас якой творца падараваў нашаму старшыні клуба «Ветразь» каляровы яе буклет. Выставу прымеркавалі да 60-годдзя Алеся Цыркуна.

У рубрыцы «Наш каляндар» ішла гаворка пра жыццё і творчасць беларускай паэткі і барда Леры Сом. Сябры клуба паслухалі запісы яе песень «Мая душа святкуе восень», «Прысвячэнне паэту», «Па дарозе з Вільні на Полацк». Потым аматаркі паэзіі Зоя Сушкевіч, Кацярына Лазарчук, Галіна Ніціеўская чыталі вершы паэткі.

Напрыканцы сустрэчы яе ўдзельнікі з задавальненнем слухалі літаратурныя пародыі пісьменніка, нашага земляка Генадзя Аўласенкі на вершы беларускіх паэтак Таццяны Будовіч і Веры Міхно. Свае вершы на суд слухачоў прадставіў Анатоль Дзянскевіч.

Наступнае пасяджэнне клуба адбудзецца напрыканцы верасня — «Ветразь» сышоў на летнія вакацыі.

 

Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвеньскай ЦРБ

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *