НАЙЛЕПШ УРАДЗІЎ РАПС У СВФ «АГРАБУД»

Аграрный сектор

ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс» і СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» першымі ў раёне завяршылі абмалот азімага рапсу. Ён займаў сёлета ў гэтых гаспадарках 860 і 200 гектараў, адпаведна. У райаграсервісе маюць  самы высокі ў раёне валавы збор алейнага насення рапсу — 1664 тоны, а у СВФ «Аграбуд» — найлепшую сярод гаспадарак Чэрвеньшчыны яго сярэднюю ўраджайнасць — 28,1 цэнтнера з гектара.

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня, у раёне азімы рапс убраны на 4003 гектарах, што складае 68 працэнтаў ад неабходнага. Намалочана 7796 тон алейнага насення пры сярэдняй ураджайнасці 19,5 цэнтнера з гектара.

Гаспадаркі рэалізавалі 1977 тон алейнага насення, з іх 962 тоны — у лік дзяржзаказу.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *