ЛЕТА Ў ЛАГЕРЫ ПАКЛІКАЛА

Общество

На Чэрвеньшчыне працягваецца летняя дзіцячая аздараўленчая кампанія.

Як паведаміла галоўны спецыяліст Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню па Чэрвеньскаму раёну Людміла Паддубіцкая, 120 хлопчыкаў і дзяўчынак адпачываюць гэтымі днямі на трэцяй змене ў лагеры «Верасок», што ў вёсцы Чарнава. Чакаецца, што ўсяго ў раёне на летніх канікулах аздараўленне пройдуць 1405 дзяцей. Гэта 46 працэнтаў ад агульнай колькасці школьнікаў. За першую змену ў 18 аздараўленчых лагерах адпачылі 988 дзяцей. З іх 138 прайшлі аздараўленне ў чатырох лагерах з кругласутачным знаходжаннем, 850 — у 14 лагерах з дзённым знаходжаннем.70 школьнікаў вырашылі сумясціць адпачынак з магчымасцю зарабіць. Лагеры працы і адпачынку арганізавалі ў Раваніцкай, Руднянскай, Турэцкай школах і СШ №3 г.Чэрвеня.

Як зазначыла Людміла Паддубіцкая, адмысловую ўвагу надаюць у раёне аздараўленню льготнай катэгорыі школьнікаў. У прыватнасці, гэтым летам за 2 змены ў лагерах адпачылі 170 дзяцей са шматдзетных сем’яў, 57 дзяцей-сірот, 23 дзіцяці-інваліда.

Ігар АДАМОВІЧ

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *