ГРОШЫ АД СУБОТНІКА — НА МАШЫНЫ «ХУТКАЙ ДАПАМОГІ»

Общество

Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 23 ліпеня 2013 года нумар 646.

Міністэрству фінансаў даручана накіраваць грашовыя сродкі ў суме Br25 млрд. 854 млн., атрыманыя ад правядзення рэспубліканскага суботніка, Міністэрству аховы здароўя на набыццё спецыяльных аўтамабіляў хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі з поўнай камплектацыяй іх медыцынскай тэхнікай і іншым абсталяваннем, якое неабходна для правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў.

Персанальная адказнасць за мэтавае выкарыстанне гэтых грашовых сродкаў ускладзена на міністра аховы здароўя.

Рэспубліканскі суботнік адбыўся 20 красавіка бягучага года.

БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *