Урачыста, запамінальна

Общество

Ганаровыя граматы, Удзячныя пісьмы, грашовыя прэміі, шчырыя віншаванні, прыгожыя букеты кветак, цудоўны канцэрт капэлы “Ігуменскія крыніцы”… — і ў выніку святочны настрой панаваў на ўрачыстаці з нагоды Дня медыцынскага работніка.

Ад імя раённага выканаўчага камітэта шчыра вітала прысутных на гэтым мерапрыемстве намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалогіі Ала Канстанцінаўна Шахоцька. На здымку яна ўручае Удзячнае пісьмо намесніку галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Людміле Іванаўне Згурскай.

Сардэчна павіншавалі таксама медыкаў і прысутных на ўрачыстасці ветэранаў медыцынскай службы галоўны ўрач Мікалай Мікалаевіч Снытко і старшыня прафкама цэнтральнай раённай бальніцы Уладзімір Іванавіч Рандзіцкі.

Эма МІКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *