РАСЦЕ Ў СМІЛАВІЧАХ АЛІМПІЙСКАЯ ЗМЕНА

Общество

Каманда нашага раёна, складзеная з выхаванцаў дзіцячых садкоў і першакласнікаў школ Смілавічаў, у пяты раз запар выйграла лёгкаатлетычную эстафету 8х50 метраў сярод дзяцей 4-6 гадовага ўзросту ў праграме міжнародных спаборніцтваў «Прызы алімпійскіх чэмпіёнаў», якія прайшлі пад эгідай Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі на стадыёне Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы ў Мінску.

Як распавяла трэнер смілавіцкага філіяла Чэрвенскай СДЮШАР Ірына Мальчукова, якая прывяла юных спартсменаў да перамогі, поспеху паспрыяла грунтоўная двухтыднёвая падрыхтоўка. Падчас яе асаблівая ўвага надавалася адпрацоўцы перадачы эстафетнай палачкі. У выніку на фінішы наша каманда, за якую выступалі Дзіма Шыдлоўскі, Віка Андрэйчык, Макар Калашонак, Ліза Мар’іна, Арцём Русак, Віка Якубоўская, Ваня Розум і Яна Бандзік,  выйграла ў бліжэйшых сапернікаў каля сарака метраў.

Пераможцаў узнагародзілі медалямі, кубкамі і запрасілі на пачастунак у рэстаран «МакДональдс».

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота прадастаўлена Ірынай Мальчуковай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *