«Колас» (Чэрвень) — «Лівадыя-Юні» (Дзяржынск) — 3:2.
1 чэрвеня. Чэрвень. Гарадскі стадыён. Пераменная воблачнасць. 23 градусы. 100 гледачоў.
«Колас»: Курыловіч, Аладка, Сасункевіч, Камісаранка, Суша, Шалабнёў, Паліўка, Шмідаў (Канцур,46), Лаўрык (Прытыка, 62), Няхай (Кулеш, 88), Яблонскі.
Галы ў «Коласа»: Яблонскі (56, 85), Канцур (75).
Абедзве каманды няўдала стартавалі ў чэмпіянаце. «Колас» прайграў на выездзе «Нёману-Агра» — 1:7 і дома «Уздзе» — 1:3, а «Лівадыя-Юні» двойчы саступіла на сваім полі: 0:1 — «Старым Дарогам» і 0:2 — «Жодзіна-2007». Таму набраныя ачкі, як паветра, патрэбны былі і чэрвеньцам, і дзяржынцам.
Першы тайм сустрэчы выйгралі госці — 1:0. Праз дзесяць хвілін пасля перапынку нашы параўналі лік: вызначыўся Яўген Яблонскі. Далей падзеі разгортваліся надзвычай драматычна. Падчас адной з атак дзяржынцаў суддзя кваліфікаваў парушэнне правілаў з боку Максіма Аладкі як «фол апошняй надзеі» і паказаў нашаму абаронцу чырвоную картку.
«Лівадыія-Юні» даволі хутка рэалізавала колькасную перавагу — 2:1. Аднак чэрвеньцы праявілі характар і ўдзесяцярых здолелі не толькі адыграцца, але і перамагчы.
Спачатку Сяргей Канцур, які выйшаў на замену з пачатку другога тайма, сваім фірменным дальнім ударам ускалыхнуў сетку за спіной варатара гасцей, а пад заслону матча Яўген Яблонскі, выйшаўшы сам-насам з галкіперам, выйграў у яго дуэль. 3:2 — прыгожая валявая перамога «Коласа». Дзякуючы ёй, наша каманда заваявала першыя тры ачкі і перамясцілася з апошняга, чатырнаццатага, на дзявяты радок у турнірнай табліцы.
Згодна з календаром чэмпіянату заўтра чэрвеньцы павінны былі згуляць хатні матч чацвёртага тура з «Жодзіна-2007», але ён перанесены на больш позні тэрмін. А ў пятым туры, 15 чэрвеня, «Колас» прыме на сваім полі каманду «Старыя Дарогі». Пачатак — у 16 гадзін.
Астатнія матчы трэцяга тура прынеслі наступныя вынікі:
«Беразіно» — «Забудова-2007» (Чысць) — 1:0, «Маладзечна-ДЮСШ-4» — «Клецк» — 2:1, «Вілія» (Вілейка) — «Зорка-РФОЦ-Вікторыя» (Мар’іна Горка) — 1:1, «Нёман-Агра» (Стоўбцы) — «Аграсервіс» (Слуцк) — 0:3, «Смалявічы» — «Узда» — 1:7.
Становішча каманд на 8 чэрвеня:
Г В Н П М А
«Узда» 3 2 1 0 12-4 7
«Аграсервіс» 3 2 1 0 8-2 7
«Старыя Дарогі» 3 2 1 0 2-0 7
«Нёман-Агра» 3 2 0 1 15-7 6
«Клецк» 3 2 0 1 11-7 6
«Маладзечна-
ДЮСШ-4» 3 2 0 1 4-2 6
«Жодзіна-2007» 3 1 2 0 4-2 5
«Беразіно» 3 1 1 1 2-3 4
«Колас» 3 1 0 2 5-12 3
«Смалявічы» 3 1 0 2 10-18 3
«Зорка-РФОЦ-
Вікторыя» 3 0 3 0 2-2 3
«Вілія» 3 0 1 2 5-9 1
«Лівадыя-Юні» 3 0 0 3 2-5 0
«Забудова-2007» 3 0 0 3 4-11 0