ГАСПАДАРЫ ГОДА

Общество

Пад такой назвай нядаўна ў в. Шасціснопы прайшоў конкурс маладых сем”яў. У ім прымалі ўдзел Аляксей і Святлана Якушавы з в. Заполле, Аляксандр і Таццяна Івановы з в. Старына, Павел і Надзея  Казловы, Аляксандр і Анастасія Ладыка, Юрый і Ілона Багатчык з в. Шасціснопы. Арганізатары яго — мясцовы Дом культуры і Смілавіцкі сельвыканкам зрабілі ўсё магчымае, каб удзельнікам і гледачам было весела  і цікава.  Пад гучныя апладысменты, якія былі добрай падтрымкай і ўзнагародай кожнаму ўдзельніку, праходзілі розныя конкурсы. Гэта — “Візітоўка”, на працягу якога сем”і прадстаўлялі сябе ў прозе, паэзіі або музычных нумарах, “Дрывасекі”, калі муж і жонка павінны былі распілаваць бервяно, а потым хуценька і прыгожа злажыць у паленіцу, “Сельская спартыўная эстафета”, у якой удзельнічалі нават маленькія дзеткі,  “Гаспадынька”, дзе кожная сем”я прадстаўляла сваю работу: вышыванне, вязанне, выпечку, кансерваванне і г.д. З кожным заданнем моладзь спраўлялася лоўка і спрытна. Таму журы было цяжка   вызначыць пераможцаў.Пасля некаторых разваг першае месца прысуджана сям”і Якушавых. Астатнія падзялілі другое месца. Ніхто ў гэты дзень не застаўся без увагі і прызоў, якія ўдзельнікам уручылі прадстаўнікі нашага сельвыканкама.Асаблівая падзяка  спонсарам — індывідуальнаму прадпрымальніку Марыі Захаранка і  прадпрыемству “Пак-Сервіс”, якія прадаставілі падарункі.

Валянціна ПІВАВАР,

старшыня Смілавіцкага сельвыканкама.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *