БІЗНЕС-ПЛАН ЯГОРА НЕВЯРОЎСКАГА — ЛЕПШЫ Ў РЭСПУБЛІЦЫ!

Экономика

У маі адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу прадпрымальных ідэй «Мая ініцыятыва». А 18 чэрвеня ў Рэспубліканскім цэнтры тэхнічнай творчасці былі прадстаўлены 20 работ 22 удзельнікаў заключнага этапу конкурсу ў чатырох намінацыях.Праект вучня нашай школы Ягора Невяроўскага па развядзенні пекінскіх качак у хатніх умовах заняў першае месца ў рэспубліцы ў намінацыі «Лепшы бізнес-план інавацыйнага праекта». Аўтару-распрацоўшчыку ўручылі кубак і Грамату, а кіраўніку праекта, настаўніцы Ірыне Пятроўне Хендогінай — Падзяку за падрыхтоўку пераможцы конкурсу прадпрымальных ідэй «Мая ініцыятыва». Журы ацаніла эфектыўнасць праекта Ягора, які, апрача апісання прадукту, плана яго вытворчасці, маркетынгу і збыту мяса качак, прадставіў падрабязную арганізацыйную структуру, інвестыцыйны і фінансавы план згаданай вытворчасці.

Ягор пачынаў з нуля, прасочваў прыбытак ад справы і нават не адразу заўважыў, як яго фінансавыя разлікі перараслі ў сапраўднае хобі. Навуковы кіраўнік праекта Ірына Пятроўна Хендогіна прыгадвае, як бліскуча Ягор адказаў на шматлікія пытанні журы і як здзівіў яго адказ на пытанне: «А ці ясі ты сам мяса качак?» Вучань адказаў: «Не!» — «А чаму?!» — «Я іх проста люблю…»

Мы ганарымся тваёй перамогай, Ягор! І ўпэўнены, што твой бізнес-план у будучым задаволіць попыт жыхароў Чэрвеньшчыны на такі карысны і, да таго ж, экалагічна чысты і каштоўны прадукт!

Таццяна АЛЯШКЕВІЧ, дырэктар СШ №2 г.Чэрвеня

Фота Святланы АДАМОВІЧ

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *