За што я пакахала мужа…

Люди и судьбы

Ганна М., 23 гады:

— За прыгажосць, умеў ладзіць са мной, дараваў капрызы, не злаваўся ні на што. У 17 гадоў пакахала яго і праз шэсць месяцаў мы распісаліся. Маладая была — што я разумела? Цяпер, напэўна, пільней прыгледзелася б… Але не скарджуся: у нас двое падобных на тату сыноў.

Алена Б., 86 гадоў:

— Свой, вясковы, быў. Мы добра ведалі адзін аднаго і паважалі. За што не возьмецца, усё ў яго атрымлівалася. Як кажуць, майстар на ўсе рукі. Я была ў ім упэўнена, што ніколі не пакрыўдзіць. І не памылілася. Пяцьдзесят два гады разам пражылі ў згодзе, залатое вяселле адгулялі…

Яніна К., 75 гадоў:

— Ды хто яго ведае. Спадабаўся — і ўсё. Сустракаліся нядоўга, пажаніліся, чацвёра дзяцей нарадзілася. Усё  добра было б, калі б не гарэлка. Сябрукі падманяць, а ён пакладзісты — не адмаўляў нікому ні ў чым. І ім кампанію састаўляў. А як падвып’е, спакою не чакай: мог і посуд разбіць…

Галіна Д., 67 гадоў:

— Прыгожа заляцаўся: кветкі дарыў, добрыя словы казаў. І ўсё за мной хадзіў, аберагаў ад іншых ухажораў. Калі ажаніліся, надта раўнаваў. А я вясёлая была, спявала прыгожа, танцавала спрытна. Любіла знаходзіцца сярод людзей. З часам прывык. Я і зараз люблю, калі госці ў хаце.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *