Што б гэта значыла?

Общество

Праўду кажуць: колькі людзей — столькі і меркаванняў. Гэта бачна і па нашай конкурснай пошце.  З дасланых лістоў на жартоўны здымак першай прадстаўляем новую аўтарку. Гэта — Ганна Сцяпанаўна Шарко з Чэрвеня. Яна прапанавала 9 подпісаў-чатырохрадкоўяў. Найбольш трапнымі нам падаліся гэтыя два:

Парсюк сабраўся ў балота

Хутчэй абуў

дзве пары ботаў.

Ён пастаяў, усё разважыў

І выгляд стаў

амаль што важны.

 

А воcь яе варыянт на рускай мове:

Наш прекрасный

поросенок,

Будто маленький ребенок:

Хочет сам он всё

проверить,

Сапоги себе примерить.

 

Марыя Уладзіміраўна Канапацкая са Смілавіч піша:

“Паважаная рэдакцыя. Вітаю вас і шчыра дзякую за падпіску на газету і за тое задавальненне, якое прыносіць гэтая жартоўная рубрыка. Вось мае варыянты на чарговы здымак:

Стаіць у лужы парасятка,

Як сіротка-неўмалятка.

Сумна-сумна пазірае.

Што за выдумка такая?

Для чаго гэта блазнота

На мяне ўсцягнула боты?

Увяла мяне ў смутак.

“На фіга” свінням абутак?!

***

Наш сусед мо год не піў —

Свінцы боцікі купіў.

Як далей не будзе піць,

Зможа й плашчык

ёй купіць!

Як каго ўразіць гэта,

Таксама можа так зрабіць:

Год гарэлкі не папіць,

Парася сабе купіць,

Абуваць і апранаць,

З ім  па вуліцы гуляць.

І скажу я без падману —

Вам усе зайздросціць

стануць!

Як звычайна, — працягвае допіс Марыя Уладзіміраўна, — у творчым працэсе прымаюць удзел унукі. На гэты раз шасцігадовы Даніла:

Няўжо, бабуля, так бывае,

Што свінкам боцікі

купляюць?

Я ў краме многа раз бываў,

Ды свінак там не сустракаў.

А мо, як для людзей,

таксама

Для свінак ёсць “свіная” крама?

 

Ірына Анатольеўна Калтовіч з Чэрвеня зместам свайго подпісу мяркуе так аб незвычайным выглядзе парасяці:

Проживает в “элитном” районе,

И зовут его попросту Соня

Ну, а что б

не запачкались ножки,

Обувает “крутые”

сапожки.

 

“Здымак так мяне ўразіў:

Не можа жыць свінюк без гразі!” — такі зачын ліста Наталлі Рыгораўны Сівак з Заполля. А далей:

Здавён вядома, што свіння

Заўсёды гразь сабе шукае.

І пляжыцца ў ёй штодня,

Бо так сябе аздараўляе

І кілаграмы прыбаўляе…

Свіння і ў Афрыцы свіння!

Дык для якой турботы,

Свінні спатрэбіліся боты?

Адказ мне чуецца адзін:

Заморскі ганарысты свін

Хацеў здзівіць фасонам смелым.

Застаўся ж ён

незразумелым.

 

У лісце Марыі Антонаўны Бяжан з Чэрвеня чытаем:

“Вітаю вас, паважаная рэдакцыя. Дасылаю некалькі варыянтаў подпісаў пад здымак. Прашу прабачэння за фантазію, якая ў мяне разгулялася, і што загрузіла колькасцю. Але ж выбар за вамі”.

Так мы і робім, прапануючы гэтыя радкі:

Эмансіпацыя свіная

Да дабра не давядзе.

Дзеці басанож гуляюць,

Парсюк у ботах вунь

брыдзе.

Ці ж нам няма

другой турботы

Як парсюка трымаць

у ботах.

***

Я — свінячае дзіцятка

І амаль што немаўлятка.

Выйшаў татку пашукаць,

Ды мерзнуць ножкі —

не ўтрываць.

Хлопчык гумавікі даў

Куды ісці накіраваў.

Вось і тупаю так-сяк,

Сустракай жа, татка-храк.

***

Ад мамкі роднай мяне звезлі

Вось і смуткую да пары.

На шчасце гумавікі

ўзлезлі —

На радасць мне і дзетвары.

***

Даецца цяжка хвіліна

славы,

Хоць парсючок я і рухавы.

Не ступіць ні ў зад,

ні ў перад,

Абутак не майго памеру.

***

Біце ў ладкі, балагуры,

Калі сумленне дазваляе.

З мяне смяюцца

нават куры,

Пра гонар мой ніхто

не дбае.

 

У Генадзя Леанідавіча Пармона з Любішына здымак выклікаў наступныя радкі:

По акции в фирму “Марко”

Попала одна свинарка.

Обувку всей семье купила

И про хрюшу не забыла.

 

З прывітаннем і павагаю звяртаецца ў рэдакцыю актыўная ўдзельніца нашых конкурсаў шаноўная Галіна Іванаўна Немагаева з Чэрвеня. Яна жадае моцнага здароўя і доўгіх-доўгіх год жыцця. А паколькі ліст пісала напярэдадні святаў, то жадае “са светлай радасцю адсвяткаваць светлую Пасху, або як у нас, беларусаў, — Вялікадне!”

Дзякуем за добрыя словы і знаёмім з яе варыянтам подпісу:

Парася я з гумарам

І без ляноты.

Мне дзеці падаравалі

Гумовыя боты.

Пайду я на сушу

ў хмызняк

І да свята згублюся,

А скончыцца свята —

Да дому вярнуся.

 

У допісе Рэгіны Васільеўны Шалупенка з Рэчак чытаем:

Скачы, скачы, парсючок,

Бо застудзіш свой бачок.

Уцякай да сваёй мамкі,

Хоць навокал гразь і ямкі…

 

Працягвае ўдзельнічаць у конкурсе Зінаіда Іванаўна Калтовіч з Чэрвеня:

Няма іншае работы,

Як абуць свінню ў боты.

Ёсць над кім тут

пацяшацца,

Дый уволю пасмяяцца.

***

Як жа мне свіннёй

застацца?

Сёння мушу абувацца.

Заўтра вопратку дадуць,

Спаць у ложак адвядуць…

***

Яна — разумная свіння,

Аб гэтым сведчаць вочы.

І вось з самага рання

У ботах важна крочыць.

 

Кожнае конкурснае заданне выклікае не толькі ўсмешкі, але і пэўныя ўспаміны. Вось і на гэты раз Анатоль Вячаслававіч Людчык з Чэрвеня штокольвечы ўзгадаў. Але найперш прапаноўвае чатырохрадкоўе:

Эта свинка аккуратна

аж “с пеленок”,

Ей не страшна

в сапожках полынья.

Но жаль, что даже

из таких “девчонок”

Вырастает всё равно

свинья.

А цяпер — яго два ўспаміны ў тэму.

Эти две истории запомнились мне с армии из рассказов старшины. Он любил с нами “прогуляться” на марш-бросках в десять-пятнадцать километров по бездорожью — по танковой дороге. И на коротком привале, чтобы мы “не раскисали”, поучал толково или что-то рассказывал. После этого откуда только силы брались на лёгкий подъем.

Итак, из его слов:

“В нашу часть (а она была показательная) нередко наведывались с проверкой. В тот раз осматривали столовые, казармы, быт солдат и другое. Комиссия представительная — во главе с генералом. Всё шло чинно и гладко, в аккурат. Но… надо же — поехали почему-то смотреть закрепленный за частью свинарник. Ну, поехали, да вот дороги… Забуксовав в одной из ям, генерал обул сапоги (они всегда у него были с собой). А наши командиры — “при параде”. Вот и пошли они с тыла. И видят неприглядную картину: посреди большой лужи лежит свинья, которую в суматохе не заметили и не загнали в загон. Лежит она себе мирно да греется на солнышке. Генерал:

— А это как понимать?

Все замерли. Он переспросил. И тут один выпалил:

— Товарищ, генерал! Так свинья всегда грязь найдет…”

Кого и что он имел ввиду — не знаю, а старшина скомандовал:

— Подъём! Бегом!

Но утверждали, что ямы там засыпали и дороги привели в порядок.

Эх, жаль, в наш город не заезжают генералы…

История вторая.

В 70-е годы свадьбы в деревнях длились долго, то есть ни один день гуляли. А эта была короткой. И вот почему. В самый разгар веселья, уже ночью, молодая встретилась взглядом с первой любовью и… А на свадьбе есть традиция “воровать невесту”. Этому парню удалось похитить её, и они, убежав, скрылись на соседнем сенавале наверху в сарае. А внизу были свиньи. Ну, а свадьба тем временем идет, ансамбль играет, гости наливают, пляшут и поют. И вот на тебе: пронзительный визг свиньи среди ночи да веселья. Что было? Молодая с парнем провалились с сеновала да прямо на свинью, повредив к тому же ей хребет. Визгу и шуму было!”

— Товарищ старшина, а дальше?

— Дальше: свадьба расстроилась, молодой — в горе. Молодая платье восстанавливала да отстирывала слезами. Парня того, конечно, хорошенько побили. А свинку закололи.

— Орлы, подъем! Бегом! Скоро дембель!..

Спасибо, старшина, за поучения, марш-броски, да… вдохновение!”

Наступным разам прапаную вам чарговы жартоўны здымак. Дарэчы, у каго ёсць такі, дасылайце!

 

Вядучая рубрыкі Эма МІКУЛЬСКАЯ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *