Шчыра, з пачуццём гонару віталі касманаўта Алега Навіцкага жыхары роднага яму Чэрвеня

Общество

Напярэдадні  свята Дня Перамогі  касманаўта Алега Навіцкага пасля наведвання ім бацькоўскага дома запрасілі ў Чэрвеньскі райвыканкам. Тут ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня райвыканкама Іван Муха  ўручыў яму памятны сувенір, зроблены рукамі выхаванцаў гарадскога Дома дзіцячай творчасці, і  Удзячны ліст райвыканкама.

Затым з дэлегацыяй ад раёна касманаўт наведаў Курган Славы. Тут ён аддаў даніну павагі загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны і разам са старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барысам Батурай усклаў вянок да падножжа манумента.

На наступны дзень, 9 мая,  пасля  заканчэння мітынга ў Мінску, на якім касманаўт разам з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнка усклаў вянок да стэлы Помніка Перамогі, ён завітаў у родны Чэрвень і сустрэўся з землякамі, якія з нецярпеннем чакалі яго. Кастанаўт шчыра падзякаваў усім, хто падтрымліваў  яго падчас палёту, за чаканне яго на роднай зямлі і шчыра павіншаваў чэрвеньцаў з дарагім сэрцу святам — Днём Перамогі.

Ларыса Ефіменка,

начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *