ПРЫГАДАЛІ АДМЕТНЫХ ТВОРЦАЎ

Общество

Падчас чарговага пасяджэння літаратурна-паэтычнага клуба «Ветразь» мы ўзгадалі пра жыццё і творчасць беларускага кампазітара Мікалая Шчаглова-Куліковіча, чые 120-ыя ўгодкі адзначаліся сёлета.

Удзельнікі сустрэчы з задавальненнем слухалі ў запісе яго музычныя творы і глядзелі на мультымедыйнай устаноўцы сямейныя фотаздымкі.

Потым бібліятэкары распавялі пра вядомую беларускую паэтку, празаіка Валянціну Коўтун. Старшыня клуба «Ветразь» Уладзімір Дарагуж прадэманстраваў шмат фотаздымкаў, на якіх яна адлюстравана ў розныя гады жыцця. Яўген Несцяровіч прадставіў раман-дылогію пісьменніцы «Крыж міласэрнасці»з асабістай бібліятэкі  і ўзгадаў, што ён прысвечаны Еўфрасінні Полацкай. Вершы Валянціны Коўтун чыталі сябры клуба Софія Гурына, Зоя Сушкевіч, Софія Картавусава, Марыя Чаган, Ларыса Бандзік. Дарэчы, Ларыса Ігараўна вынесла на суд прысутных свой новы верш, прысвечаны беларускаму кампазітару, нашаму земляку Станіславу Манюшку. А напрыканцы сустрэчы Анатоль Дзянскевіч пазнаёміў сяброў клуба з творчасцю паэта Алега Рудзюка, якой ён быў уражаны.

Наступнае пасяджэнне «Ветразя» адбудзецца ў апошні чацвер мая. Яно будзе прысвечана 80-годдзю з дня адкрыцця Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь і творчасці беларускага паэта Іосіфа Скурко.

Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *