НАВЯЛІ ПАРАДАК НА ВАЙСКОВЫМ ПАХАВАННІ

Общество

Напярэдадні Дня Перамогі добрую справу зрабілі супрацоўнікі сельгасфіліяла «Новыя Зелянькі» КУП «ГМЗ №1». Па ўласнай ініцыятыве яны добраўпарадкавалі вайсковае пахаванне (брацкую магілу воінаў-вызваліцеляў) у вёсцы Кутузаўка. Змайстравалі новую агароджу з чырвонымі зоркамі па баках, кветачніцу, высадзілі кветкі… Сапраўды, ніхто не забыты і праз шмат гадоў пасля вайны.

Мы сардэчна дзякуем адміністрацыі сельгасфіліяла, яго працаўнікам і асабіста кіраўніку Уладзіміру Уладзіміравічу Лаўрыку за ініцыятыву ў справе добраўпарадкавання, чуласць душы, памяць.

З павагай — Руднянскі сельвыканкам

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *