МАСТАК З ДАМАВІЦКА

Общество

У Міжнародны Дзень музеяў у Чэрвеньскім раённым краязнаўчым музеі распачалася выстава «Я нарадзіўся тут» нашага земляка Алеся Сушы. Мастак нарадзіўся ў Дамавіцку ў 1963 годзе, зараз жыве ў сталіцы Беларусі. Ён — член Міжнароднай гільдыі мастакоў, у 2011 годзе атрымаў ад прэзідэнта Беларусі прэмію «За духоўнае адраджэнне», у сааўтарстве з іншымі мастакамі стварыўшы пано для мінскай капліцы, прысвечанай Першай Сусветнай вайне. Працаваў у майстэрні Міхася Савіцкага. Яго творчасць мае прыхільнікаў далёка па-за межамі нашай краіны. Так, дзве работы Алеся Сушы былі прададзены на аўкцыёне «Крысці», іншыя захоўваюцца ў прыватных калекцыях.Нягледзечы на тое, што мастак даўно ўжо абаснаваўся ў  горадзе, яго называюць майстрам вясковага пейзажу, «спеваком роднай прыроды». Алесь Суша не выбірае для сваіх карцін асаблівых, адметных краявідаў — ён малюе тое, што застаецца ў яго сэрцы цяплом, захаваным з вясковага дзяцінства.

Першымі выставу ўбачылі гімназісты і выхаванцы  Школы мастацтваў. Для вучняў гімназіі тут прайшоў урок, пасля якого хлопцы і дзяўчаты напісалі водгук на выставу. Плануецца лепшыя з работ адправіць самому Алесю Сушу.

ПАЧАСТУНКІ НАВЕДВАЛЬНІКАМ

Таксама Дзень музеяў у Чэрвені быў адзначаны тым, што  на вуліцы побач з краязнаўчым музеем усіх жадаючых частавалі пячэннем, цукеркамі, выпечкаю, гарбатаю з духмянымі зёлкамі. Ласункі падрыхтавалі самі супрацоўнікі. Для рэкламы сваёй работы і ўстановы яны зрабілі таксама і невялічкую выставу з прадметаў старажытнасці. Яе можна было таксама пабачыць на вуліцы, побач з пачастункамі. Запіваючы печыва гарбатаю ці салодкім напіткам, наведвальнікі з усмешкаю сцвярджалі, што з гэтай пары зацікавіліся музеямі значна больш!..

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *