КАСАВІЦА ПАЧАЛАСЯ

Аграрный сектор

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня, усе гаспадаркі Чэрвеньшчыны пачалі касьбу траў першага ўкосу.

Гэты від работ выкананы ў раёне на 875 гектарах, што складае 5,5 працэнта ад неабходнага. Па тэмпах касавіцы наперадзе ААТ «Валевачы», дзе травы першага ўкосу скошаны ўжо на 20 працэнтах палеткаў.

У гэтай гаспадарцы таксама раней за іншых у раёне пачалі нарыхтоўку кармоў: тут ужо назапасілі 1020 тон сенажу.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *