Як падоўжыць жыццё зрэзаных кветак?

Общество

Як жа хораша цвітуць цяпер кветкі. Гаспадыням хочацца, каб яны ўпрыгожвалі букецікам і хатні пакой. Як жа падоўжыць жыццё зрэзаных раслін? Спецыялісты раяць пакараціць сцябліны на адзін-паўтара сантыметра перад тым, як паставіць у вазу. Калі ў кветак яны нядоўгія і рабіць іх яшчэ карацей не хочацца, то пратрыце зрэз долькай цытрыны, праз пару хвілін змыйце кіслату пад халоднай праточнай вадой, зрэжце прыблізна тры міліметры і пастаўце ў ваду.

Калі расліны даўжэзныя, іх зразаюць па касой, каб кветкі маглі атрымаць больш вады. Потым, пакуль яны захоўваюць свежасць, неабходна аглядаць бутоны і выдаляць ссохлыя. У такім разе ўзнікае больш шанцаў раскрыцца іншым бутонам. Вось чаму для зрэзкі лепш выбіраць кветкі не з адным, а з некалькімі бутонамі. Ваду трэба часта мяняць на свежую, асабліва ў гарачае надвор’е.  Прыблізна раз у тры дні  мыць содавым рэчывам вазу, паласкаць яе, а таксама змываць слізь, утвораную на сцяблінках.

Жывыя кветкі — лекавыя сродкі для душы. Яны радуюць, супакоўваюць, ствараюць цудоўны настрой.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *