Гістарычны каляндар Чэрвеньшчыны. Май

Общество

5 мая 1819 года ў фальварку Убель былога Ігуменскага павета Мінскай губерні нарадзіўся Станіслаў Манюшка — беларускі і польскі кампазітар, заснавальнік беларускай і польскай нацыянальных оперных школ.

 

2 мая 1905 года. Апякун Віленскай навуковай акругі даслаў дырэктару народных вучылішчаў Мінскай губерні ліст, у якім даручыў «абвясціць падзяку фельчару А.Фірсу, ахвяраваўшаму Смілавіцкаму двухкласнаму вучылішчу кніг на суму 14 рублёў».

 

7 мая 1917 года павятовы з’езд сялян прыняў рэзалюцыю аб зямлі.

 

18 мая 1919 года старшынёй Ігуменскага павятовага выканкама абраны В.П.Сяцко з вёскі Клінок.

 

15 мая 1928 года нарадзілася Градовіч В.І., Герой Сацыялістычнай працы.

 

1 мая 1932 года ў вёсцы Клінок Чэрвеньскага раёна нарадзіўся беларускі мастацтвазнаўца, мастак Пётр Аляксеевіч Карнач.

 

Май 1942 года. У Чэрвеньскім раёне арганізаваны партызанскі атрад імя Сталіна, камандзір Ціхаміраў У.А.

 

У маі 1942 года арганізаваны партызанскі атрад «Камуніст» мясцовымі жыхарамі Чэрвеньскага, Смалявіцкага, Барысаўскага раёнаў і групай ваеннапалонных. У снежні 1942 года увайшоў у склад брыгады імя М.А. Шчорса. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 318 партызан.

 

Май 1942 года. Арганізаваны партызанскі атрад «Сцяг» з жыхароў вёсак Чарнаградзь, Чарнава, Вялікі Бор і Новыя Зелянькі Чэрвеньскага раёна. Да кастрычніка 1942 года атрад дзейнічаў самастойна, затым увайшоў у склад брыгады «Разгром». На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 442 партызаны.

 

У маі 1942 года арганізаваны атрад «Іскра», з кастрычніка дзейнічаў у складзе брыгады «Разгром».  На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 312 чалавек. Камандзір Дзерабін У.П.

 

Май 1944 года. Спалена разам з жыхарамі вёска Папова Града Грабянецкага сельскага Савета. У агні загінула 55 чалавек. Вёска пасля вайны не адноўлена.

Май 1944 года. Знішчана вёска Усохі Грабянецкага сельскага Савета. Спалена 36 двароў, загінула 84 чалавекі.

 

Май 1952 года. У г.Чэрвені па вул.К.Маркса закладзены новы сквер. У ім пасаджана звыш 100 дэкаратыўных дрэў.

 

28 мая 1980 года памёр Заслужаны будаўнік БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, ураджэнец г.Чэрвеня Уладзімір Адамавіч Кароль.

 

У маі 1996 года ў г.п.Смілавічы пачала дзейнічаць рэлігійная абшчына мусульман.

 

Май 1997 года. На прадпрыемстве «Вёска» па сучасных бясшкодных тэхналогіях пачалі выпускаць бітум і бітумныя эмульсіі для будаўніцтва і рамонту дарог.

 

(Па матэрыялах

Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея)

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *