Добраўпарадкаванне

Общество

У раёне працягваецца работа  па навядзенню парадку на зямлі і добраўпарадкаванню. Актыўна яна вядзецца на тэрыторыі Руднянскага сельсавета. У  ёй задзейнічаны работнікі сельвыканкама, сельгаспрадпрыемства,  школьнікі, мясцовае насельніцтва.

Так, вучні мясцовай школы прыводзяць у парадак  тэрыторыю вёскі Рудня (на здымку), работнікі сельвыканкама ўбіраюць пасля прайшоўшых свят могілкі, рамантуюць агароджы на іх.

Працаўнікі ААТ “Крыніца Ігуменшчыны” шчыруюць на фермах і палях: падбуртоўваюць і вывозяць арганіку, беляць і фарбуюць жывёлагадоўчыя памяшканні і агароджы, чысцяць выгулы, вывозяць з палёў рэшткі саломы, наводзяць парадак на мехдварах, абкошваюць тэрыторыю ферм, рыхтуюць да закладкі кармоў сянажныя і сіласныя ямы.

Л.Рабецкая.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *