Алег НАВІЦКІ: «Па космасе пакуль не сумую»

Общество

Прыезд нашага земляка, ураджэнца Чэрвеня, трэцяга касманаўта-беларуса Алега Навіцкага ў адпачынак на малую радзіму напярэдадні майскіх святаў выклікаў шырокі рэзананс па ўсёй краіне. І хаця гэта быў не афіцыйны візіт па запрашэнні, карэспандэнты ці не ўсіх СМІ паспяшаліся замовіць з ім эксклюзіўныя сустрэчы. Таму Алегу замест адпачынку давялося весці шматлікія гутаркі, здымацца ў тэлевізійных перадачах… І яго мара пра лазню, шашлыкі і проста спакойныя хвіліны стасункаў з роднымі адсунулася на некалькі дзён.tc «Прыезд нашага земляка, ураджэнца Чэрвеня, трэцяга касманаўта-беларуса Алега Навіцкага ў адпачынак на малую радзіму напярэдадні майскіх святаў выклікаў шырокі рэзананс па ўсёй краіне. І хаця гэта быў не афіцыйны візіт па запрашэнні, карэспандэнты ці не ўсіх СМІ паспяшаліся замовіць з ім эксклюзіўныя сустрэчы. Таму Алегу замест адпачынку давялося весці шматлікія гутаркі, здымацца ў тэлевізійных перадачах… І яго мара пра лазню, шашлыкі і проста спакойныя хвіліны стасункаў з роднымі адсунулася на некалькі дзён.»

І ўсё ж у нашага касманаўта знайшоўся час і на сустрэчу з калектывам роднай яму СШ №2, і з карэспандэнтам «Раённага весніка». Дарэчы, на некалькі дзён разам з Алегам Навіцкім у Чэрвень прыехала і яго сям’я — жонка Юлія і дачка Яна, якія былі відавочна здзіўлены такой пільнай увагай да асобы мужа і таты, ад чаго, канешне ж, таксама стаміліся. А Юля ж яшчэ ўзяла на сабе і добраахвотныя абавязкі прэс-сакратара, прымаючы званкі ад журналістаў і прызначаючы сустрэчы…tc «І ўсё ж у нашага касманаўта знайшоўся час і на сустрэчу з калектывам роднай яму СШ №2, і з карэспандэнтам \»Раённага весніка\». Дарэчы, на некалькі дзён разам з Алегам Навіцкім у Чэрвень прыехала і яго сям’я — жонка Юлія і дачка Яна, якія былі відавочна здзіўлены такой пільнай увагай да асобы мужа і таты, ад чаго, канешне ж, таксама стаміліся. А Юля ж яшчэ ўзяла на сабе і добраахвотныя абавязкі прэс-сакратара, прымаючы званкі ад журналістаў і прызначаючы сустрэчы…»

Ну, а чэрвеньцы проста радаваліся магчымасці бачыць так блізка самага сапраўднага касманаўта (ў дзяцінстве і юнацтве — звычайнага хлопца, аднаго з нас), мець з ім стасункі і асабліва — магчымасць сфатаграфавацца на памяць. Радасць, гонар, захапленне, павага, шанаванне — цэлы спектр станоўчых эмоцый адчувалі тыя, каму пашчасціла сустрэцца з Алегам Навіцкім. Ну, а ў мяне, нягледзячы на пастаянныя стасункі з аднакласнікам падчас яго знаходжання на МКС, яшчэ засталося некалькі пытанняў і пра сам палёт. Але аб усім — па парадку…tc «Ну, а чэрвеньцы проста радаваліся магчымасці бачыць так блізка самага сапраўднага касманаўта (ў дзяцінстве і юнацтве — звычайнага хлопца, аднаго з нас), мець з ім стасункі і асабліва — магчымасць сфатаграфавацца на памяць. Радасць, гонар, захапленне, павага, шанаванне — цэлы спектр станоўчых эмоцый адчувалі тыя, каму пашчасціла сустрэцца з Алегам Навіцкім. Ну, а ў мяне, нягледзячы на пастаянныя стасункі з аднакласнікам падчас яго знаходжання на МКС, яшчэ засталося некалькі пытанняў і пра сам палёт. Але аб усім — па парадку…»

 

— Алег, скажы, калі ласка, ты хацеў прыехаць у Чэрвень менавіта на Дзень Перамогі ці проста так супала па часе?

— Афіцыйна я ў пасляпалётным адпачынку — з 13-га мая. А Дзень Перамогі — такое значнае для ўсіх свята. І для нашай сям’і — у асаблівасці… Таму і вырашылі сустрэць яго тут. Сёмага мая мы з Жэнькам Тарэлкіным прыляцелі ў Зорны гарадок пасля адпачынку ў санаторыі Карлавых Вараў, а восьмага ў дзве гадзіны ночы я з жонкай і дачкой быў ужо ў Чэрвені.

— Гэты твой прыезд у Беларусь — першы пасля касмічнага палёту. Ці памяняліся ў чымсьці твае адчуванні падчас перасячэння расійска-беларускай мяжы?

— Ды не, адчуў усё тое ж, што і раней, — радасць, захапленне, шчасце ад усведамлення таго, што я — дома…

— Але твае асабістыя планы на 9 Мая памяняліся. Раскажы, як гэта адбылося. Усе чакалі касманаўта на ўрачыстасці ў Чэрвені…

— Сапраўды, са старшынёй райвыканкама Іванам Пятровічам Мухам мы дамовіліся, што на Дзень Перамогі я буду на свяце тут… А пасля атрымалася па-іншаму. Я ж браў з сабой у палёт беларускі сцяг. І калі на ўрачыстасці на Кургане Славы восьмага мая, на якую мяне запрасілі, старшыня Мінаблвыканкама Барыс Васільевіч Батура прапанаваў яго падараваць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, я падумаў: сапраўды, гэты дзяржаўны сімвал павінен захоўвацца на самым вышэйшым узроўні. Вось так і атрымалася, што менавіта 9 Мая я падараваў Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку гэты сцяг і вышытую эмблему нашага экіпажа. Ён узрадаваўся, гэта было вельмі прыемна. А калі мы накіраваліся да шарэнгаў удзельнікаў параду, я думаў, што прайду сабе спакойна дзесьці ў задніх радах… Атрымалася ж, што мяне паклікалі ў першыя, а затым Аляксандр Рыгоравіч запрасіў разам ускласці кветкі. Гэта было нечакана і ганарова…

— Якія ў цябе засталіся ўражанні ад Мінска падчас свята?

— Ён класна ўпрыгожаны, мне вельмі спадабалася! Зразумела, што я ўпершыню ўдзельнічаў у галоўным парадзе Беларусі. Людзей шмат. Калі праходзілі і праязджалі ветэраны, школьнікі, моладзь віталі іх воклічамі: «Дзякуй за Перамогу!», «Мы вас любім!». Гэта было так здорава! І я бачыў, што на ветэранаў такі цёплы прыём зрабіў моцнае ўражанне… На жаль, мне не ўдалося павіншаваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны — жыхароў Чэрвеньшчыны, бо пазнавата вярнуўся з Мінска. Але павіншаваў са святам усіх, хто сабраўся на плошчы, падзякаваў за маральную падтрымку падчас касмічнага палёту.

— Алег, а вось давай крыху яшчэ пра палёт і пагаворым. Мне даўно хацелася ў цябе спытацца: а як гэта — засынаць у бязважкасці?!

— Ведаеш, засынаў я ў космасе чамусьці горш, чым на Зямлі. Доўга не атрымлівалася, гадзіны дзве знаходзіўся без сну. Асабіста мне спаць было няёмка, бо арганізм прывык да зямнога прыцягнення. Усё роўна трэба апора для спіны. Спалі крыху менш, чым на Зямлі, — 5-6 гадзін, але і гэтага было дастаткова.

— І, тым не менш, ты неяк узгадваў, што і днём маглі прыдрамаць?

— Ну, так, прыдрамаць, але не заснуць. Проста, бывала, раней выканаеш працу, паабедаеш… І застаецца хвілін 40-45 вольных. Можна зачапіцца за штосьці нагамі, каб не дрэйфаваць, і прыдрамаць…

— Я яшчэ звярнула ўвагу, што на ўсіх фотаздымках, якія ты мне дасылаў з Міжнароднай касмічнай станцыі, твая вопратка — быццам толькі што з-пад праса. А як там з гэтым?

— Ды вопратка звычайная. А эфект такі, магчыма, таму, што яна ў космасе, у бязважкасці, раўнамерна расцягваецца ў розныя бакі, наколькі дазваляе матэрыял. І выглядае, бы адпрасаваная…

— Па космасе сумуеш?

— Пакуль не.

— А ўспамінаецца штосьці, сніцца?

— Ды мне і там нічога не снілася. Я сноў увогуле мала бачу…

— Алег, фізкультурай і спортам зараз тут, у Чэрвені, займаешся?

— Часу на гэта няшмат. Але калі выпадае — бегаю…

— Прыгадваю адзін з запісаў «Дзённіка жонкі касманаўта», які твая жонка Юля вяла на сайце Раскосмасу. Яна там распавядала, як хтосьці, вярнуўшыся з касмічнага палёту, пачынаў бегаць толькі пасля шасці месяцаў знаходжання на Зямлі — «мышцы ўспомнілі, што гэта такое». А ў цябе, атрымліваецца, і двух месяцаў не прайшло. Здорава!

— Так, узнаўленне ідзе добра. І ў Жэнькі Тарэлкіна — таксама.

— Твая мама казала яшчэ да твайго прыезду, што ўрачыстая сустрэча экіпажа плануецца яшчэ і ў Амерыцы…

— Сапраўды. Дзесьці напрыканцы чэрвеня-напачатку ліпеня. З датай яшчэ трэба вызначыцца. Дарэчы, туды мы паляцім адразу дзвюма экспедыцыямі. Вось у Ромы Раманенкі закончыцца перыяд вострай пасля палётнай рэабілітацыі…

— З Кевінам Фордам зараз маеш стасункі?

— Рэдка. У асноўным, перапісваемся па электроннай пошце.

— А як у яго праходзіць узнаўленне?

— Нармальна. Казаў толькі, што спіна трохі баліць. Але, здаецца, штосьці такое ў яго было яшчэ і да палёту. А ў мяне самаадчуванне нармальнае. Проста адпачыць бы добра — і было б увогуле класна…

— Суткі праспаў бы?!

— Па шчырасці, так.

— Чытала, што табе ўручылі ключы ад новай кватэры. Які паверх?

— Восьмы.

— У іншым доме?

— Нават у іншым горадзе. Цяпер месца жыхарства — Балашыха.

— А чаму так?!

— Ну, дзе Міністэрства абароны прапанавала…

— Але ж ты прывык, мабыць, да Зорнага гарадка… Колькі ты там жыў?

— Ды няшмат, з 2007-га года.

— Алег, а ў наступны палёт ты б хацеў паляцець тым жа складам экіпажа ці новым?

— Думаю, што кожны, калі браць мяне і Жэньку, хацеў бы паляцець у новым складзе. І зусім не таму, што мы надакучылі адзін аднаму. Зараз я лётаў з адным нашым, а не з двума замежнікамі. Атрымліваецца, прасцей працаваць. Жэнька быў бортінжынерам, а наступны раз будзе камандзірам карабля. Гэта на прыступку вышэй. Я ж, хутчэй за ўсё, палячу з двума тымі, хто ні разу не лётаў. А так наш экіпаж транспартнага пілатуемага карабля «Саюз ТМА-06М» падабраўся класны! Мы і зараз з задавальненнем маем стасункі. У жніўні плануем з сем’ямі паехаць разам адпачываць.

— А ўвогуле адпачынак колькі дзён?

— За палёт нам налічылі 30 сутак толькі пасляпалётнага адпачынку. Я ў ім зараз і знаходжуся. 45 сутак — адпачынак штогадовы. І яшчэ 15 вазьму як ветэран баявых дзеянняў. Усяго атрымліваецца 90 сутак.

— Алег, а ты сумуеш па службе, па форме, па штурвалу?

— Так, усё гэта прысутнічае. Усё ж вялікая частка жыцця прайшла ў войску. І мне пакуль, па шчырасці, нязвыкла чуць пра сябе: «палкоўнік запасу»…

— Якія твае самыя лепшыя ўражанні ад палёту ў космас?

— Калі аналізаваць увесь палёт, то самыя моцныя ўражанні, канешне ж, ад старту ракеты і ад пасадкі. Бо гэта такія дынамічныя працэсы, звязаныя з перагрузкамі, хуткаплыннасцю ўсіх аперацый, іх крытычнасцю… На станцыі крыху іншы ўклад жыцця — спакойны. А вось гэтыя два этапы сапраўды ўразілі. Да гэтага часу ўспамінаю, як адчуў іх на сабе…

— Ці змяніўся ты сам у чымсьці пасля палёту?

— Мне здаецца, што не…

— А чаму, можа быць, навучыўся?

— Усе мы, мабыць, навучыліся крыху стрымліваць сябе, свае эмоцыі. Бо і ў касмічным караблі, і на МКС ты знаходзішся ў абмежаванай замкнутай прасторы, з аднымі і тымі ж людзьмі. Адтуль нікуды не выйдзеш па ўласным жаданні…

— Алег, даўно хачу высветліць у цябе самога, як ты ставішся да таго, што цябе называюць трэцім беларускім касманаўтам? Бо хаця афіцыйна — не, дык па факту нараджэння — так…

— Сапраўды, пытанне неадназначнае. Па нацыянальнасці я — беларус, грамадзянства, як казаў раней, маю расійскае. І касманаўт я — Раскосмасу. Гэта — факты. А далей… Як хто лічыць. Мне здаецца, больш карэктна называць — трэці касманаўт-беларус. А трэці беларускі — не зусім правільна. Хаця мне, канешне, прыемна гэта чуць. Але, як кажуць, галавой разумею, што гэта — не так…

— Дарэчы, а вы яшчэ не сустракаліся ўтраіх — з Пятром Клімуком і Уладзімірам Кавалёнкам?!

— Не. Я, канешне ж, буду шукаць з імі сустрэчы, але іх разам цяжка сабраць. У кожнага — свая праца, задачы, свой уклад жыцця…

— Затое вас траіх ужо «сабраў» шаноўны Мікола Панасюк з Брэста і яго сын Мікалай — у відэа да песні «Чакай нас, любая Зямля!» у твой гонар…

— Так, здорава атрымалася! Мікалаю Васільевічу, яго сыну, а таксама ўсім, хто працаваў над песняй, відэа і двума буклетамі, прысвечанымі нашаму палёту, — вялікі дзякуй!

— Алег, скажы, калі ласка, а скульптар Іван Міско твой бюст дарабіў?!

— Практычна так.

— І калі цяпер адкрыццё выставы, якое ён перанёс з-за таго, што менавіта ты не мог прыехаць у Мінск?

— Запланавана на 21 чэрвеня.

— А чаму так далёка аднеслі?!

— Ну, так атрымалася, што Іван Якімавіч адзін раз перанёс ужо адкрыццё. А графік усіх мерапрыемстваў складзены ўжо. Таму — такая дата.

— І якія ў цябе адчуванні з той нагоды, што будзе свой бюст?

— Ну, увогуле, нечакана, вядома. Яшчэ ў самым пачатку, калі прапанавалі… У мяне ж раней якія былі адносіны?! Што бюст — гэта «пасля таго як…» Але Іван Якімавіч робіць бюсты ці не ўсіх касманаўтаў, так бы мовіць, пры жыцці. Прычым мне пра гэта расказаў Генадзь Падалка, чый экіпаж мы дубліравалі, — што Іван Якімавіч Міско шукае са мной сустрэчы. Яму хацелася зрабіць выставу яшчэ да нашага палёту. Але я сказаў, што трэба спачатку злятаць і назад вярнуцца. Распісвацца там дзесьці да палёту па нашых прыкметах таксама адмовіўся. А калі зараз прыехаў, дык Іван Якімавіч сказаў: «Ну, цяпер давай, адпрацоўвай. Подпіс — тут, подпіс — там…» У яго шмат людзей бывае. Распісваюцца, у тым ліку, і на дзвярах…

— Як у гасцініцы на Байкануры?!

— Так. Увогуле, па-добраму зайздрошчу энергіі шаноўнага Івана Якімавіча…

— Алег, а вось у дзяцінстве ці думаў ты, што дасягнеш такіх вышынь?!

— Не, канешне ж. Ды ў дзяцінстве наўрад ці ўяўляеш сабе такую рэальнасць…

— Дзякуй вялікі табе за гутарку! Добрага адпачынку, выдатнага ўзнаўлення, прыемных стасункаў!

— Дзякуй!

 

Гутарыла Святлана АДАМОВІЧ. Фота аўтара

На здымку: Алег Навіцкі з жонкай Юліяй, расійскай журналісткай

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *