Акунуліся ў атмасферу сялянскага быту

Общество

У нашай школе адбылося раённае пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Гаспадары мерапрыемства Алена Пятроўна Шапялевіч, Алена Іванаўна Ашэйчык і Вольга Міхайлаўна Врублеўская разам з творчай групай вучняў 6-11 класаў падрыхтавалі для гасцей літаратурную імпрэзу «Мой край, мой рай бульбяна-жытны». Вучні раскрылі сакрэты будавання сялянскай хаты, прыгатавання страў, цікава распавялі пра беларускія народныя звычаі і прыкметы. Са сцэны гучалі вершы Ніла Гілевіча і Янкі Купалы, беларускія песні «Мая малітва», «Маці зямля», «Бульба беларуская». Дзяўчаты 10 «Б» і 11 «В» класаў парадавалі прысутных беларускім танцам. Акунуцца ў атмасферу сялянскага быту дапамагло афармленне сцэны. Напрыканцы мерапрыемства гаспадары прапанавалі гасцям адчуць эпоху дзядоў «на смак», пачаставаўшы ўсіх народнымі стравамі: дранікамі і блінамі. Прысутныя высока ацанілі выканальніцкае майстэрства і мастацкі ўзровень мерапрыемства.

Валянціна ТАБАЛЕВІЧ, намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце СШ №4

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *