«ЗАРНІЦА»

Спорт

У нашай школе прайшла спартыўна-патрыятычная гульня «Зарніца». Удзельнічалі каманды ўсіх класаў з пятага па адзінаццаты.

Спачатку паказалі дакладнасць страявога кроку, выканання загадаў камандзіра, выкананне страявой песні. Лепшым тут стаў сёмы клас. Наступнымі этапамі для старэйшай групы быў бег на лыжах і стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, а для малодшай групы — скакалка і «Дартс». Адначасова праходзіў выпуск баявых лісткоў. Да гэтага задання ўсе класы падышлі творча. На завяршэнне каманды выконвалі патрыятычныя песні: пра Радзіму, пра нашу цудоўную, прыгожую краіну Беларусь.

Калі вынікі гульні былі падведзены, журы вырашыла патрымаць інтрыгу. Аб тым, хто перамог, мы даведаліся толькі ў панядзелак на агульнашкольнай лінейцы. У малодшай групе выйгралі пяцікласнікі, у старэйшай  — 9 клас.

Кацярына ЮДО,

удзельнік гуртка «Журналіст» Валевачоўскай школы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *