Спартакіяда працоўных калектываў прайшла ў Чэрвеньскім будаўнічым ліцэі

Спорт

У барацьбу за перамогу ўключыліся каманды смілавіцкіх аграрнага каледжа і сельгасліцэя, аддзела адукацыі райвыканкама, чэрвеньскіх СДЮШАР, ПМК-237, ПМК-8, будаўнічага ліцэя, райбальніцы, лясгаса, «Беларусбанка», дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў, раённых электрасетак, аддзела па надзвычайных сітуацыях, інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах, спажывецкага таварыства, ААТ «Запольскае», сельгасфіліяла «Новыя Зелянькі», сельгаспрадпрыемства «Ганута-Агра» і іншыя.

Спаборніцтвы праводзіліся ў два этапы па дзесяці відах спорту. У асабістым заліку першыя месцы занялі Аляксандр Барысаў (падатковая інспекцыя) і Юлія Шэйко (аграрны каледж) — па шахматах, Аляксей Верамейчык, Іван Ігумнаў (сельгасліцэй), Валерый Лухверчык (ААТ «Запольскае») — па гіравому спорту, Аляксандра Шышонак (сельгаспрадпрыемства «Ганута-Агра») і Міхаіл Краснагір (лясгас) — па стральбе, Міхаіл Чарнавец (раённыя электрасеткі) і Тамара Крук (будаўнічы ліцэй) — па настольнаму тэнісу, Рыгор Дзігалёў (ААТ «Раванічы») і Тамара Дзігалёва (аддзел адукацыі) — па шашках, Віталь Дзямідаў, Уладзімір Бандаровіч (ПМК-237) і Іван Гаўрыльчык (лясгас) — па армрэслінгу, Анатоль Маруга (лясгас) — па армрэслінгу і гіравому спорту, Віталь Луферчык (СДЮШАР) — па армрэслінгу, дартсу і гіравому спорту, Марыя Раманюк (аграрны каледж) — па дартсу.

Спаборніцтвы па валейболу выйграла каманда раённых электрасетак, па міні-футболу — аграрны каледж, па перацягванню каната — сельгасфіліял «Новыя Зелянькі». Сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый пераможцай спартакіяды стала каманда ПМК-237. На другім месцы — лясгас, на трэцім — раённыя электрасеткі.

Каманда аграрнага каледжа выйграла спартакіяду сярод устаноў адукацыі. Другімі сталі спартсмены аддзела адукацыі райвыканкама, трэцяе месца заняла каманда СДЮШАР.

У спаборніцтве сярод гаспадарак раёна перамагла каманда сельгасфіліяла «Новыя Зелянькі», другое месца дасталася сельгаспрадпрыемству «Ганута-Агра», трэцяе — ААТ «Раванічы».

І.УЛАДЗІМІРАЎ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *