Што б гэта значыла?

Общество

І зноў, шаноўныя, я, вядучая гэтай рубрыкі Эма МІКУЛЬСКАЯ, рада ўсіх вас вітаць. Усміхніцеся суботняму выхадному дню, каб ён адазваўся тым самым. Не дазваляйце ўсмешцы знікаць з твару, з вачэй, з думак, з вашага сэрца.

Няхай яна будзе як рэфрэн у песні пасля кожнага куплета…

Усмешка, якая лечыць, радуе, спрыяе шчасцю, абуджае сімпатыю, дае надзею.

Усмешка, якая не бывае  без добрага настрою.

Усмешка, якая дазваляе жыць лепей.

Яе  з’яўленне залежыць толькі ад цябе. Ад мяне. Ад нас.

Менавіта такой думкі прытрымліваецца, у прыватнасці, былая ўдзельніца нашых конкурсаў Марыя Бяжан з Чэрвеня.  І ад таго ўдаецца ёй  “падгледжанае” ў жыцці ўвасобіць у цікавыя гумарыстычныя апавяданні. Штокольвечы з іх неўзабаве надрукуем на радасць і пацеху вам. А да гэтага конкурсу мы атрымалі ад Марыі Бяжан наступны ліст:

“Шаноўная рэдакцыя, вітаю вас. Дасылаю варыянты “разгадак” да здымка “Што б гэта значыла?” Здагадацца дакладна наўрад ці каму давядзецца, а пажартаваць можна. Смяяцца не грэх…

Усё прадумаў, як належыць.

Сцяміў піраміду з тары скласці,

А ў вачах ужо мярэжыць,

Малю Бога:

“Не дай прапасці”.

 

***

З дзяўчатамі паспорыў

пад заклад —

Ці ж мне слабо

на тару ўзабрацца?

Цяпер і сам ужо не рад,

Не ўяўляю,

як тут утрымацца.

 

Яны ж пад дрэвам

вунь стаяць,

Для понту рукзакі навесілі.

“Нам не слабо

косці сабраць”, —

Паведамляюць весела.

 

***

Мая дзяўчына ганарыстая,

Займаецца

эквілібрыстыкай.

Вось і лезу да нябёс,

А хтосьці скажа:

“Чорт узнёс”.

 

У працяг надрукаваных у папярэдняй падборцы “Што б гэта значыла?” наступныя вершаваныя радкі Зінаіды Калтовіч з Чэрвеня:

— Злазь, мой любы,

мой харошы!

На бутэлечку дам грошай.

Не быць жа сыну сіратою,

А мне ранняю ўдавою.

 

***

— У хлопца, мабыць,

“крышу” знесла.

Бачыш, як стаіць узнёсла.

— Кажа першая дзяўчына.

— А вежа ўсё ж яго

ўтрымае,

Бо страху ён зусім не мае. — У адказ мовіць ёй

Марына.

— І ёсць для гэтага

прычына:

З-за цябе ж палез

хлапчына.

І няма  ў тым сакрэту.

Так сказаць ён зараз хоча

Пра каханне табе ў вочы.

Колькі ж мог вакол хадзіць,

Каб душу сваю ізліць.

Ацані яго старанні

І прызнайся ў каханні.

 

***

Спрачаюцца паміж сабой сяброўкі,

Хто ў спаборніцтве тут

будзе самы лоўкі.

— Магчыма, стане ім

Сцяпанка,

Бо ў скрынцы верхняй

прыхавана шклянка.

 

***

— Вежу да нябёс збудую,

Экстрым пачуццяў там

адчую.

Аблокі, сонца павітаю,

У марах птушкай палятаю.

 

У Алены Марозавай з Чэрвеня такі погляд на здымак:

Меў я тых штучак шмат,

Ды не вельмі быў ім рад.

З імі клопатаў хапала,

Але натхненне падказала:

Пастараўся — і гатова,

Выйшла гэтая збудова.

А як з ёю ўпраўляцца,

Сам не ведаю я, братцы.

 

Ларыса Кабзарэнка з Чэрвеня заўважае:

Калі розуму не хапае,

То і лякарства

не дапамагае.

Чым складаць

пустыя скрынкі,

Лепш паесці мандарынкі…

 

У Генадзія Пармона з Любішына вось які подпіс атрымаўся:

Чтобы в цирке

обосноваться,

Надо хорошо

тренироваться.

Если вниз я не свалюсь,

На гастролях “засвечусь”.

Жартоўны здымак нагадаў Анатолію Людчыку з Чэрвеня зусім нежартоўныя сітуацыі свайго жыцця. Вось што ён піша:

… Мне было лет 12-13, когда я покорил свою вершину. Не на спор, а чтобы “объяснить” двум старшеклассникам, что не такие они уж и “крутые”: им удалось залезть до середины столба опоры линии высоковольтных электропередач (ЛЭП). Эта линия проходит рядом с деревней Дукора Пуховичского района, где я родился и рос. Так вот, на их глазах я смог добраться до самой верхушки стальной опоры. Да, был там секунды, а чувства!.. Эх, альпинистов я понимаю. Ну все: начал спускаться. Но оказалось — чем ниже, тем труднее. Вверх было легче — на турнике подтягивался по 20 раз и легко выполнял не только это. А тут уже и силы на исходе. Вниз не смотрел, кружилась голова. Так и сползал до каждой опоры. И всё же добрался до земли (!). Что интересно: руки ещё “могли”, а  вот ноги сразу подкосились.

О чем думал, когда лежал, отдыхая? В глазах — огромная картина обзора с высоты. В ушах — сигналы водителя (рядом шоссе). И ветер, который вверху совсем иной,  — только держись. В душе — не было чувства обиды, что рядом никого уже давно нет. А вот чувство радости — было. Но скорее не от того, что добрался до верха, а от того, что добрался до земли…

P.S. Просьба: изложенное не повторять — опасно для жизни.

Ну вот, а теперь четверостишие:

Имея седину ль, как и морщину,

Каждый может о чем-то написать.

И кто-то продолжает покорять Вершину,

А кто-то на “вершине” подвисать.

К рассказанному выше есть и предыстория. В семь лет, в мае месяце, проезжая на телеге параконки (а на ней мешки с картошкой и плуг) на спуске дороги понесли кони… До сентября лежал, думая, что не смогу ходить (переломы тазобедренного сустава). Но я до сих пор благодарен физруку Дмитрию Фёдоровичу Абразовскому: “Сломанный”, да не “Сломленный”. Он убедил, что буду и ходить, и бегать, и на велосипеде проехать смогу. Смог. А на велосипеде гоночном (купил на заработанные на каникулах деньги) езжу до сих пор. Ему 36-й год. Это мой друг, с которым не расстаюсь.

Шчыры дзякуй усім, хто напісаў. І гэткія ж шчырыя прабачэнні тым, чые радкі не змясціліся.

Што ж да вынікаў гэтага этапу конкурсу, то пераможцамі яго прызнаны: Наталля Сівак з Заполля, Марыя Канапацкая са Смілавіч, Зінаіда Калтовіч з Чэрвеня і Анатоль Людчык з Чэрвеня. Ім у якасці прыза — падпіска на дарагую сэрцу газету “Раённы веснік” на трэці квартал.

А цяпер прыгледзьцеся да наступнага жартоўнага здымка і дашліце свае подпісы да 6 мая ўключна.

p



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *