РУПЛІВЫ ПРАЦАЎНІК

Общество

Механізатар Аляксандр МІРАНОВІЧ працуе ў СПК «Ганута-Агра». І ўвесну, і ўлетку, і ўвосень ён заняты на ворыве. Зараз рыхтуе глебу пад яравыя, летам будзе рыхтаваць глебу пасля жніва пад азімы рапс, а кожную восеннь яго працавіты трактар шчыруе перад пасевам азімага збожжа.

Дома ў Аляксандра таксама ўсё ў парадку: жыллё сем гадоў таму яны з жонкай атрымалі ад гаспадаркі, гадуюць двух малых дзетак — дачушку Карынку і сынка Даніка. Нягледзячы на тое, што непадалёк ад хаты — прыгожае і прывабнае для рыбакоў возера Ведрыца, ціхае «паляванне» з вудай Аляксандра не вельмі вабіць. Ён — аматар руху, здаровага ладу жыцця і спартыўных спаборніцтваў. З задавальненнем гуляе ў футбол, валейбол, удзельнічае ў спартакіядах паміж камандамі сельгаспадарак раёна. Канешне, калі ёсць час, бо работа ў полі вымушае размяркоўваць дзень у залежнасці не ад асабістых інтарэсаў, а ад агратэхнічных тэхналогій ды, мо, яшчэ ад надвор’я.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ.

Фота аўтара

На пятніцу, 26 красавіка, Аляксандр МІРАНОВІЧ заараў 250 гектараў.  Гэта 80 працэнтаў ад зробленага ў гаспадарцы.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *