ПАСЕЯЦЬ ДА ПЕРШАМАЯ

Общество

Такі арыенцір маюць сёння гаспадаркі Чэрвеньшчыны ў стаўленні да ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур. Зыходзячы з яго, будуюць стратэгію і тактыку пасяўной.

Механізатар Уладзімір Пачасуй на трактары "Джон-Дзір" з камбінаваным пасяўным агрэгатам штодня перавыконвае даведзенае заданне

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Валевачы» — самы вялікі ў раёне яравы клін. Ранняй збажыной тут неабходна засеяць 1153 гектары. Таму і ў зводцы працэнт пасеянага ніжэйшы, чым у многіх іншых сельгаспрадпрыемстваў. Затое па аб’ёмах сяўбы роўных мясцовым земляробам няма.

— Дагэтуль двума камбінаванымі пасяўнымі агрэгатамі сеялі па 90-100 гектараў зерневых у дзень. З выхадам у поле трэцяй сеялкі тэмпы павялічацца да 130 гектараў, — распавядае дырэктар ААТ «Валевачы» Пётр Малахаў. — Таму ёсць рэальная магчымасць пасеяць раннія зерневыя і зернебабовыя да 1 мая. Да гэтай даты таксама маем намер завяршыць сяўбу кукурузы на зерне на 200 гектарах. Заўтра разлічваем пачаць пасадку бульбы, у аўторак зоймемся агароднінай…

Першым у раёне пачаў сяўбу кукурузы на зерне механізатар Аляксандр Колтун

Увішнасць удзельнікаў веснавых палявых работ у гаспадарцы няблага заахвочваецца матэрыяльна. Як зазначыў Пётр Малахаў, пры выкананні механізатарамі дзённага задання кожны гектар звыш яго аплачваецца ў двайным памеры. А гэта ў дадатак да прыроднай працавітасці вяскоўцаў — магутны стымул для паспяховага вырашэння акрэсленых задач.

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота аўтара


 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *