ХАТКІ ДЛЯ СЯБРОЎ КРЫЛАТЫХ

Общество

З далёкай вандроўкі вяртаюцца дахаты пералётныя птушкі, нясуць на сваіх крылах цяпло і вясну. А ў Раваніцкім лясніцтве Чэрвеньскага лясгаса іх сустракаюць новенькім камфортным жытлом. Для крылатых сяброў пастараліся вучні мясцовага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Яны вырабілі 40 шпакоўняў!

задавальненнем займаюцца гэтай справай вучні з пятага па дзявяты клас. Галоўны майстар і куратар праекта — дырэктар Раваніцкай школы Рыгор Іванавіч Судак — адзначыў стараннасць і захопленасць Антона Макаранкі, Кірыла Бруцкага і Аляксандра Лепеша (на здымку).

Так прыемна глядзець, як зладжана і майстравіта працуюць хлопцы…

— А інакш і нельга, — усміхаецца дырэктар. — Бо наша справа — добрая, патрэбная, вясновая!

 

Хрысціна СУДАК,

кіраўнік школьнага лясніцтва

Фота прадастаўлена сябрамі школьнага лясніцтва

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *