ДОБРАЎПАРАДКАВАЛІ МЕМАРЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС

Молодежная политика

Напрыканцы мінулага тыдня на добраўпарадкаванні мемарыяльнага комплексу «Папова града» працаваў маладзёжны дэсант. Старшакласнікі СШ №4, першакурснікі чэрвеньскага будаўнічага ліцэя і паўналетнія выхаванцы дзіцячага дома-інтэрната старанна прыбралі тэрыторыю: сгрэблі мілулагоднее сухое лісце, вымялі дарожкі, з дапамогай супрацоўнікаў Грабянецкага лясніцтва абрэзалі сухое галлё з дрэў. Аб’ём работы быў вялікі, але моладзь старалася, і ўсе вялі сябе вельмі паважліва, з разуменнем, якая трагедыя адбылася ў Паповай Градзе падчас вайны.

Марына ПАТАПЕНКА, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *