ВЯСНА ХАДУ НАБІРАЕ — НА «РАЁНКУ» ПАДПІСАЦЦА ЗАПРАШАЕ

Общество

На пачатку вясны — прыемная навіна для рэдакцыі: колькасць падпісных экземпляраў «раёнкі» павялічылася на 65 асобнікаў.  А значыць, у нас зноў паболела сяброў.

Гэтым разам асаблівую стараннасць праявілі работнікі абсалютнай большасці аддзяленняў сувязі Чэрвеньшчыны, за што ім — вялікая ўдзячнасць.

На 21 экземпляр павялічылі падпіску на «Раённы веснік» у аддзяленні сувязі «ЧЭРВЕНЬ-2». На 8 — у РАВАНІЦКІМ, на 6 — у СМІЛАВІЦКІМ, на 4 — у ГРАБЯНЕЦКІМ, ГОРКАЎСКІМ, ЛЮБІШЫНСКІМ і ЧАРНАГРАДСКІМ, на 3 — у РУДНЯНСКІМ, ВАЛЕВАЧОЎСКІМ і НОВАЗЕЛЯНКОЎСКІМ, на 2 — у АЗЁРНАЎСКІМ і ТУРЭЦКІМ, на 1 — у ВЕЛІКАПОЛЬСКІМ, ХУТАРСКІМ і ГАНУЦКІМ. Не дапусцілі зніжэння колькасці падпісчыкаў у ДАМАВІЦКІМ, ЛЯДЗЕНСКІМ, ЛУЧСКІМ, ВАЙНІЛАЎСКІМ, КРАСНАДАРСКІМ, ЗАПОЛЬСКІМ і ШАСЦІСНОПСКІМ аддзяленнях сувязі. На 10 экземпляраў дадалося ў мотадастаўкі-2. Дарэчы, па выніках падпіскі на «раёнку» за тры месяцы акрэсліліся лідары, якія спрацавалі паспяхова за ўвесь першы квартал у цэлым. Гэта СМІЛАВІЦКАЕ, ВЕЛІКАПОЛЬСКАЕ, ЛУЧСКАЕ і ВАЙНІЛАЎСКАЕ аддзяленні сувязі.

Шчыра дзякуем усім, хто спрыяе павелічэнню накладу «Раённага весніка», хто працягвае сяброўства з «раёнкай», выпісвае сам і раіць іншым.

Наперадзе ў нас з вамі, шаноўныя сябры, адказная пара — падпісная кампанія на другі квартал 2013 года. Падпісацца на «раёнку» можна ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі або — замовіць падпісны квіток у свайго паштальёна.

Індэкс індывідуальнай падпіскі — 64057,

кошт на 1 месяц — 14 тысяч рублёў.

Індэкс ведамаснай падпіскі — 640572,

кошт на 1 месяц — 40 тысяч рублёў.

Каб пра тое, што ў раёне дзеецца, мець веды,

Падпішы «раёнку» сам і парай суседу!

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *