НАТХНЁНА СПЯВАЛІ — ПЕРАМОЖЦАМІ СТАЛІ

Общество

На Чэрвеньшчыне прайшоў конкурс турысцкай і патрыятычнай песні. Удзел у ім узялі самадзейныя артысты з чатырнаццаці ўстаноў адукацыі.

Найбольш высокі ўзровень выканаўчага майстэрства, сцэнічную культуру і артыстызм прадэманстравалі мастацкія калектывы Лядзенскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, СШ №4 г.Чэрвеня і СШ №2 г.Чэрвеня.

У намінацыі «Турысцкая песня» лепшымі выканаўцамі журы прызнала педагога Лядзенскай школы Міхаіла Нехая з песняй «Люблю цябе, родны край!» і дуэт з гэтай жа ўстановы адукацыі ў складзе Яўгеніі Удырыш і Кацярыны Сідарэнка з песняй «Турысты — такі незвычайны народ». Дарэчы, сам настаўнік музыкі Міхаіл Няхай з’яўляецца аўтарам песень. А калі яны аб’ядналіся ў трыа (на здымку), дык з песняй «Свечы» перамаглі ў намінацыі «Патрыятычная песня». Ну, а ў намінацыі «Сучасная патрыятычная песня» журы высока ацаніла трыа з СШ №4 г.Чэрвеня ў складзе педагога Валянціны Табалевіч, вучняў Хрысціны Канцур і Арцёма Сушы, якія выканалі песню «Крылы». Зараз нашы пераможцы рыхтуюцца да ўдзелу ў абласным конкурсе.

Сяргей ПАЛЯКОЎ,

метадыст турысцка-краязнаўчага цэнтра Чэрвеньскага раёна

Фота Яўгена ГУРЫНА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *