ДЗЕВЯЦЬ БАРЦОЎ НА П’ЕДЭСТАЛЕ

Спорт

Пяць першых, адно другое і тры трэція месцы прывезлі з першынства Мінскай вобласці па вольнай барацьбе ў праграме Алімпійскіх дзён моладзі, якое прайшло днямі ў Смалявічах, выхаванцы Чэрвеньскай СДЮШАР.

Не было роўных у сваіх вагавых катэгорыях Дзмітрыю Качаткову, Ільі Пятрову, Ягору Акулічу, Аляксандры Захожай і Вераніцы Мастоўскай. Другое месца заняў Уладзіслаў Арману, трэція — Ерамей Сямко, Аляксей Клімовіч і Аляксандра Горбач. У агульнакамандным заліку спаборніцтваў чэрвеньскія юнакі сталі трэцімі.

Зараз Дзмітрый Качаткоў, Ілья Пятроў, Ягор Акуліч, Аляксандра Захожая і Вераніка Мастоўская рыхтуюцца да рэспубліканскага першынства ў праграме Алімпійскіх дзён моладзі, якое пройдзе 4-5 красавіка ў Лідзе.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *