«ГРАФІКІ РАМОНТУ ВУЛІЧНАГА АСВЯТЛЕННЯ РАСПРАЦАВАНЫ І ВЫКОНВАЮЦЦА»

Общество

У №№31-32 «Раённага весніка» за 20 лютага быў змешчаны ліст старэйшыны вёскі Залессе Мікалая КРУКА «Капрызяць» вулічныя ліхтары». Размова ішла пераважна пра недахопы ў вулічным асвятленні гэтага населенага пункта і збольшага — пра асвятленне шашы Мінск-Магілёў.

Гэты ліст мы накіравалі на рэагаванне ў Чэрвеньскі РЭС, Валевачоўскі сельвыканкам і атрымалі з абслугоўваючай арганізацыі адказ за подпісам начальніка Міхаіла ЧАРНАЎЦА:

«Тэхнічнае абслугоўванне вонкавага асвятлення ў сельскіх населеных пунктах праводзіцца па дагаворах паміж Чэрвеньскім РЭС як структурным падраздзяленнем філіяла Барысаўскіх ЭС і сельвыканкамамі:

п.2.1. Выканаўца абавязваецца выконваць работы па заяўках сельвыканкамаў на працягу 30 каляндарных дзён;

п.2.5. Пры масавым выхадзе са строю вулічнага асвятлення альбо ў выпадку экстраннай неабходнасці Заказчык афармляе і перадае ў Чэрвеньскі РЭС аварыйную заяўку;

п.2.2. … на паўнамоцных прадстаўнікоў (старастаў населеных пунктаў) і асобаў, якія іх замяняюць, ускладаецца адказнасць за:

— своечасовае ўключэнне-адключэнне вонкавага асвятлення;

— здым паказанняў разліковых прыбораў уліку спажытай энергіі на мэты вонкавага асвятлення сумесна з прадстаўнікамі арганізацыі, якая забяспечвае энергіяй;

— прадастаўленне своечасовай інфармацыі ў сельвыканкам аб парушэннях у рабоце вонкавага асвятлення;

— кантроль за фактычна выконваемым аб’ёмам работ па замене лямпаў вонкавага асвятлення.

У 2012-2013 гадах па населенаму пункту Залессе паступіла тры заяўкі: 30.10.2012, 14.12.2012, 25.01.2013. Па заяўцы Валевачоўскага сельвыканкама там, дзе ёсць рэле часу, вулічнае асвятленне працуе з 20.00 да 24.00 і з 4.00 да 7.00.

21 лютага 2013 года праведзена замена рэле часу на трансфарматарнай падстанцыі вёскі Залессе.

Для паляпшэння работы па тэхнічным абслугоўванні вулічнага асвятлення зараз:

1) распрацаваны і выконваюцца, за рэдкім выключэннем у сувязі з адсутнасцю матэрыялаў, штомесячныя графікі рамонту вулічнага асвятлення па Чэрвеньскаму раёну, узгодненыя са старшынёй раённага Савета дэпутатаў В.Б.Тарасік;

2) пададзены прапановы ў вышэйстаячую арганізацыю аб прадастаўленні магчымасці закупак матэрыялаў, неабходных для рамонту, Чэрвеньскаму РЭС ці сельскім выканаўчым камітэтам для больш аператыўнага рэагавання на заяўкі;

3) пададзены прапановы, нягледзячы на эканомію электрычнай энергіі, аб неадключэнні на летні перыяд вулічнага асвятлення і ў сувязі з гэтым — частковага выхаду са строю аўтаматыкі ўключэння вулічнага асвятлення і адсутнасці магчымасці нарошчвання колькасці персаналу (адсутнасць работ па рамонту вулічнага асвятлення ў летні перыяд);

4) праведзены пазачарговы інструктаж персаналу, які прымае заяўкі на парушэнні ў рабоце вулічнага асвятлення.

У выпадку адсутнасці рэагавання на заяўкі просьба звяртацца напрамую да начальніка РЭС. Тэлефон 5-57-07.

Для звестак: за працаздольнасць, аплату электрычнай энергіі і час працы вулічнага асвятлення па Магілёўскай шашы адказвае ДЭУ-60″.

 

Рэдакцыя па-ранейшаму чакае рэагавання і з Валевачоўскага сельвыканкама.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *