ВАЛЕЙБОЛ: СТАРТАВАЎ ЧЭМПІЯНАТ НА ПРЫЗЫ «РАЁНКІ»

Спорт

 

У нядзелю ў спартыўнай зале другой смілавіцкай школы стартаваў першы чэмпіянат раёна па валейболу на прызы газеты «Раённы веснік».

Удзел у ім бяруць каманды «Беларусбанк», «Смілавічы», зборнай школ Смілавічаў і эксперыментальнай базы «Натальеўск».

Паводле рэгламенту спаборніцтваў, якія ладзяцца па ініцыятыве аматараў валейболу пры падтрымцы нашай газеты і аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, на першым і другім этапах (другі адбудзецца ў Запольскай школе) каманды гуляюць паміж сабой па кругавой сістэме.

Па выніках гэтых матчаў на заключным этапе мяркуецца правесці два паўфіналы (першае з чацвёртым, трэцяе — з другім месцам), матч за 3-месца і фінал. Каманда-пераможца будзе ўзнагароджана пераходным кубкам газеты «Раённы веснік», лепшыя валейбалісты атрымаюць прызы.

Першы этап чэмпіянату прынёс наступныя вынікі:

«Беларусбанк» — «Натальеўск» — 2:1 (20:12, 14:20, 15:11), зборная школ Смілавічаў — «Смілавічы» — 2:0 (20:16, 20:18), «Беларусбанк» — зборная школ Смілавічаў — 2:0 (20:10, 21:19), «Натальеўск» — «Смілавічы» — 2:1 (20:13, 15:20, 15:7), «Натальеўск» — зборная школ Смілавічаў — 0:2 (7:20, 16:20), «Смілавічы» — «Беларусбанк» — 0:2 (10:20, 22:24).

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

На здымку: момант матча «Беларусбанк» — «Натальеўск».

 

Турнірная табліца чэмпіянату пасля першага этапу:

 

Каманды                               В             П             РС           РА               А

 

«Беларусбанк»                     3              0              6:1           134-104    6

Зб.школ Смілавічаў              2              1              4:2            109-98      5

«Натальеўск»                        1              2              3:5           116-129    4

«Смілавічы»                          0              3              1:6           106-134    3

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *