ТАРЫФЫ НА ЭЛЕКТРАЭНЕРГІЮ ДЛЯ НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ З 1 ЛЮТАГА ПАВЯЛІЧВАЦЦА НА 18 ПРАЦЭНТАЎ

Общество

Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 63 ад 26 студзеня 2013 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада. Згодна з дакументам, электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, па аднаставачнаму тарыфу з 1 лютага будзе каштаваць Br324,9 за 1 кВт.гадз (цяпер — Br274,4 за 1 кВт.гадз), па дыферэнцыраванаму тарыфу — Br227,4 за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 (цяпер — Br192,1) і Br649,8 за 1 кВт.ч гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00 (цяпер — Br548,8). Электраэнергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з дадатковай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт падаражэе да Br382,4 за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 23.00 да 6.00 (цяпер — Br323) і да Br1147,2 за 1 кВт.гадз у астатні час сутак (цяпер — Br969).

Электрычная энергія, за выключэннем названай у папярэдніх выпадках, па аднаставачнаму тарыфу з 1 лютага будзе каштаваць жыхарам рэспублікі Br382,4 за 1 кВт.гадз (цяпер — Br323), дыферэнцыраванаму тарыфу — Br267,7 за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 (цяпер — Br226,1) і Br764,8 за 1 кВт.гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00 (цяпер — Br646).

Папярэдні раз тарыфы на электраэнергію для насельніцтва былі павышаны з 1 студзеня 2013 года.

У Беларусі з 1 лютага 2013 года ўводзіцца дыферэнцыраваная аплата за электраэнергію і газазабеспячэнне. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 52 ад 23 студзеня 2013 года. Згодна з пастановай, устанаўліваецца трохступеньчатая сістэма тарыфаў у залежнасці ад аб’ёмаў спажывання электраэнергіі і газу.

Напрыклад, для грамадзян, якія пражываюць у дамах, абсталяваных электрычнымі плітамі, пры штомесячным спажыванні да 250 кВт.гадз электраэнергіі аплата будзе ажыццяўляцца па тарыфах, устаноўленых заканадаўствам. Пры спажыванні ад 250 да 400 кВт.гадз уключна — па ўстаноўленых тарыфах з прымяненнем павышаючага каэфіцыента 1,3, але не вышэй за тарыфы, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне. Калі спажыванне электраэнергіі перавышае 400 кВт.гадз у месяц, аплата будзе праводзіцца па тарыфах, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.

 

ДЫФАПЛАТА ПАСЛУГ ГАЗАЗАБЕСПЯЧЭННЯ ЗАКРАНЕ Ў АСНОЎНЫМ ПРАЖЫВАЮЧЫХ У ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ЖЫЛЫХ ДАМАХ

Такая інфармацыя змешчана ў каментарыі да пастановы Савета Міністраў нумар 52 ад 23 студзеня 2013 года, падрыхтаваным Міністэрствам энергетыкі, ДВА «Белэнерга», а таксама ДВА «Белпалівагаз».

«Сістэма дыферэнцыраванай аплаты насельніцтвам паслуг газазабеспячэння ў залежнасці ад аб’ёму іх спажывання закране не ўсіх спажыўцоў прыроднага газу, а толькі тых, у каго ўстаноўлены газавыя ацяпляльныя прыборы (газавыя ацяпляльныя катлы), — гаворыцца ў паведамленні. — Такія спажыўцы складаюць прыкладна пятую частку ад агульнай колькасці спажыўцоў прыроднага газу. У асноўным гэта грамадзяне, якія пражываюць у індывідуальных жылых дамах».

Што датычыцца астатняй часткі спажыўцоў, то для іх парадак аплаты за прыродны газ не зменіцца. Плата за паслугі газазабеспячэння з грамадзян, якія пражываюць у жылых дамах (кватэрах), абсталяваных індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі і прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, будзе спаганяцца штомесяц у залежнасці ад гадавых аб’ёмаў спажывання прыроднага газу, што вылічваюцца нарастаючым падрахункам штогод з 1 студзеня.

Так, пры спажыванні да 3 тыс.куб.м аплата будзе праводзіцца па ўстаноўленых заканадаўствам цэнах (у ацяпляльны перыяд — Br358,8 за 1 куб.м, у летні перыяд — Br933,6 за 1 куб.м); ад 3 тыс.куб.м да 5,5 тыс.куб.м уключна — па цэнах з прымяненнем павышаючага каэфіцыента 1,3 (у ацяпляльны перыяд — Br466,4 за 1 куб.м, у летні перыяд — Br1 213,7 за 1 куб.м ); пры спажыванні звыш 5,5 тыс.куб.м — па цэнах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне (Br2 095,1 за 1 куб.м).

Такая сістэма аплаты не будзе распаўсюджвацца на шматдзетныя сем’і і дамы сямейнага тыпу; сем’і, што выхоўваюць дзяцей, у якіх абодва бацькі ў поўнай сям’і (адзiны з бацькоў у няпоўнай сям’і) з’яўляюцца інвалідамі I і II групы, а таксама ў якіх адзін з бацькоў у поўнай сям’і з’яўляецца інвалідам I групы, а другі ажыццяўляе догляд і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам; няпоўныя сем’і, якія выхоўваюць дзіця-інваліда.

З грамадзян, якія пражываюць у жылых дамах (кватэрах), абсталяваных індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі і не аснашчаных прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, за выключэннем выпадкаў, у якіх эканамічна немэтазгодна або тэхнічна немагчыма ўстаноўка гэтых прыбораў, плата за паслугі газазабеспячэння з 1 ліпеня 2013 года будзе спаганяцца па цэнах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.

БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *