Свята прайшло — успаміны засталіся

Общество

Добры дзень, паважаныя супрацоўнікі “раёнкі”!

Гэты ліст я дасылаю пасля вечара сустрэчы з выпускнікамі, які заўсёды праводзіцца ў першую суботу лютага. Сёлета споўнілася 35 год пасля заканчэння другой школы імя А.К.Флягонтава г.Чэрвеня вучнямі Яўгена Антонавіча Несцяровіча і — сорак год маімі вучнямі, Аляксандры Пятроўны Несцяровіч. Сцэнарый, праграма вечара былі цікавыя. З прыемнасцю глядзелі і слухалі. Аб гэтым можна гаварыць многа. Але я хачу сказаць пра другую частку вечара: пра прыватны рэстаран Міхаіла Сяргеевіча Палякова, у які нас былыя вучні запрасілі пасля ўрачыстай часткі. Наведаліся мы сюды ўпершыню і ўразіліся ад таго, з якім густам зроблена ўсё тут. Адчуваецца рука сапраўднага гаспадара. Мы ўсе любаваліся хараством, утульнасцю. А калі селі за стол, дык заўважылі, што стравы  аформлены прыгожа, сервіроўка зроблена з густам… Маладыя дзяўчынкі абслугоўваюць ветліва, тактоўна, з усмешкай на тварах. На дадатковым століку прадбачліва паставілі вялікія вазы з вадой для букетаў кветак, ведаючы, што настаўнікі атрымаюць іх на вечары сустрэчы.

Паважаны Міхаіл Сяргеевіч! Дзякуй Вам за старанне. Упэўнена, што наведаўшыся сюды, людзі доўгі час задаволена будуць казаць: “Быў у рэстаране Палякова”. Моцнага Вам і ўсім Вашым родным здароўя, плёну ў працы, павагі ад добрых людзей жадаем —

Аляксандра Пятроўна і Яўген Антонавіч НЕСЦЯРОВІЧЫ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *