Што б гэта значыла?

Общество

Вітаю і дзякую ўсім прыхільнікам нашай жартоўнай рубрыкі за дасланыя подпісы пад фотаздымак.

Першай адгукнулася на прапанаванае заданне актыўная ўдзельніца мінулых конкурсаў шаноўная Галіна Іванаўна Немагай з Чэрвеня. Улюбёная ў родную беларускую мову, заўжды карыстаецца ёю ў стасунках з чытачамі газеты. Сюжэт фотаздымка падаецца Галіне Іванаўне ў некалькіх варыянтах.

Першы:

Каб не збочыў муж налева,

За Адамам чэша Ева.

Каб без мужа не застацца —

Пайшла разам аблівацца.

Хто ад страху адвярнуўся,

Хто каўнер вышэй падняў,

Апрануты як капуста —

Холад іх наскрозь праняў.

Не скажу я вам навінкі,

Муж і жонка — палавінкі.

Калі ў хаце лад і згода,

Не разлучыць іх пагода.

 

Другі:

Дарма час мы не марнуем —

Абліваемся штодень.

На Вадохрышча ў мароз

Акунёмся ў купель.

 

Трэці:

Каб не чыхаць, не хварэць, Трэба сілу волі мець:

Закаляцца, аблівацца,

Фізкультураю займацца.

За сваім сачыць здароўем

І зусім не ленавацца.

 

Паважаны калектыў рэдакцыі “Раённага весніка”, — піша ў сваім лісце Юрый Бабіч з Лядоў. — Шчыра дзякую за віншаванне з Днём майго нараджэння. Жадаю ўсім, хто працуе над выпускамі любімай газеты, здароўя і далейшых поспехаў. Буду імкнуцца часцей супрацоўнічаць з вамі. Дасылаю свае подпісы ў рубрыку “Што б гэта значыла?”

Іх, гэтых подпісаў, чатыры варыянты.

 

Першы:

Мы, бабулька, не бамжы,

Мы — тутэйшыя маржы.

Зімой лезем у палонку,

А пакуль што — пад калонку.

 

Другі:

Той, што ў плаўках, —

То “хадок”,

Хоць ужо амаль дзядок.

Услед спяшаецца кабета

І таксама не адзета —

Дзесьці ззаду муж раўнівы,

Не да шуб ім,

быць бы жывым.

Вёдры ў рукі — выхад лоўкі,

Гэта так, для маскіроўкі.

 

Трэці:

Сёння ў Чэрвені прайшоў

Міжкалгасны злёт маржоў.

Выбіраюць “каралеву”…

Два вядры нясём

“сугрэву”!

 

Чацвёрты:

Гандлёвы дзень

прайшоў удала —

Прадалі масла, яйкі, сала,

Штаны, сукенку, шубы,

кошык,

Нясём дадому ў вёдрах грошы.

 

У Наталлі Сівак з Заполля такі погляд:

Шмат сабралася народу,

Кожны пільна назіраў,

Як насіла Галя воду,

Ваня ёй дапамагаў.

На двары зусім не лета,

Людзі ў цёплых кажухах.

Што ж ты, Галю, не адзета

І навошта Ваню сцяг?

Ад пажару ці патопу

Ратавалася сям’я?

Ды галоўнае, што ў пару,

Так мяркую, людцы, я.

Абмяркоўвалі суседзі,

і сябры, і сваякі,

Хто яны: маржы, мядзведзі,

Альбо проста дзівакі…

Першакласнік

Корзун Коля

Усіх падвёў да адкрыцця:

Агітуюць наваколле

За здаровы лад жыцця.

 

А вось як мяркуе Леанід Няхай з Петравінкі:

Каб любілі мяне дзеўкі —

Рашыў закаляцца.

І халоднаю вадой

Пачаў аблівацца.

Дзеўкі сталі раздзявацца —

Вадой таксама аблівацца.

 

Ірына Калтовіч з Чэрвеня так уяўляе адлюстраваную на фотаздымку сітуацыю:

Народ у валёнках

і дублёнках,

Зіма…Снягі…Вятры…

Мароз…

Заклала горла,

цячэ нос.

І зноў — бальнічка і

аптэчка,

А нас, маржоў,

чакае рэчка.

З таго, што склаў

Генадзь Пармон

з Любішына,

прапануем наступнае:

Стоят люди,

удивляются,

Что делать —

сомневаются.

Если вызвать “102” —

Арестуют мужика.

А позвонить

в психушку —

Заберут и его

подружку.

Ажно трынаццаць чатырохрадкоўяў у лісце Зінаіды КАЛТОВІЧ

з Чэрвеня.

Неяк раз пад Новы год

На плошчу вываліў

народ.

І што бачыць? —

Замест елкі

І ні зайцы, і ні белкі —

“Маржы” з вёдрамі

бягуць,

Падтрымаць

пачын завуць.

***

— Што за дзіва?

(Кажуць людзі)

Не прыкрыты ногі, грудзі.

Вятроў, сцюжы

не баяцца,

На плошчу выйшлі

закаляцца.

— Вось вам рэклама і пачын,

Як здароўе зберагчы.

***

Ад жонкі збегчы хоць куды!

Можа, нанасіць вады?

Гэта ж трэба так даняць,

Што голым мушу ўцякаць.

***

 

Чаго не зробіш з п’яну,

з дуру…

Вось вычудзілі

фінт-фігуру —

Выйшлі голымі ў мароз,

Давялі народ да слёз.

***

Мароз, люты холад

і людная плошча.

Муж, што ёсць моцы,

жонку “палошча”.

Выгнаў няверных

без ботаў, без світы

Дый мужам “рагатым”

вадою абліты.

***

Вось як быць

нявернай мужу —

Выгнаў з хаты ў холад, сцюжу…

З палюбоўнічкам

уцякаюць,

Лёс, напэўна ж,

праклінаюць.

Паспелі вёдры ўхапіць,

Каб прахожых

з толку збіць.

Можа й думаюць

так людзі,

Што “маржаваць”

яны тут будуць.

***

Забаўлялася з каханым,

Ды вось муж вярнуўся рана.

За грахі іх пакараў —

За вадой у трусах пагнаў.

***

Людзі добрыя, сяброўкі!

Распрануліся мы толькі,

Ды вось муж

вярнуўся рана —

Не зразумеў нічога з п’яну.

Апраўдацца не сумелі,

Ледзве выскачыць

паспелі.

 

А вось Таццяне Сяргееўне Марцьянавай з Чэрвеня ў сюжэце фотаздымка падаецца сямейная ідылія:

Люди в шубах

и дублёнках —

Вроде бы не лето.

Только мужу и жене

Наплевать на это.

И пускай народ дивится,

Им совсем не холодно.

А водицею облиться

Даже очень здорово.

 

Шаноўная Марыя Уладзіміраўна Канапацкая са Смілавіч піша: “Паважаная рэдакцыя. Ваша жартоўная рубрыка мяне зацікавіла. На пенсіі — сама тое. Праўда, з дэбютам трохі запазнілася. Мне ўжо 65 гадоў. Вось некалькі маіх гумарыстычных варыянтаў да фотаздымка”:

На Канарах мы “тусілі”,

Нават вопратку спусцілі.

Доўга ішлі мы

з-за мяжы…

А людзі думалі —

“маржы”.

***

Вочы вылупіў Тарас

І дзівуецца на нас.

Бабка  тожа пазірае:

“Чаго на свеце не бывае?”

Нас жа гэта не хвалюе —

Мы так часта шпацыруем.

***

“Шчасце, рыбка,

не ў дублёнцы”, —

Гаварыў я часта жонцы.

Ёй гэта ў галаву запала,

Што не прыдумаю, бывае,

Яна заўсёды

падтрымае —

Мая сяброўка баявая.

 

У лісце ў рэдакцыю Алены Сямёнаўны Марозавай з Чэрвеня разам з выказаным жаданнем удзельнічаць у конкурсе — наступныя, па яе словах, немудрагелістыя каментарыі:

Зімой і птушкі не пяюць,

Лісце з дрэў упала,

А яны кудысьці пруць,

Нешта іх “дастала”.

Між сабою не гамоняць,

Ідуць шукаць выйсце.

Хутчэй, мабыць, па здароўе,

Ну, а як іначай?

Пажадаем ім, сябры,

Шчасця і ўдачы!

***

В наряде лёгком от кутюр

Утонченная и романтичная,

Спешит за милым вслед она

Проделать путь тот не одна.

***

Два человека-оптимиста

И два увесистых ведра.

Идут, возможно,

в поле чисто,

А, может, у него в руках

метла?..

 

Ажно ў дэтэктыўную гісторыю ўвасобіў свой подпіс пад фотаздымак  Анатоль Вячаслававіч Людчык з Чэрвеня:

Он, “Солёный”:

План разработал ещё на флоте я, — подводник,

А внедрить на даче под Игуменкой-рекой:

Мол, буду в “авторитете” — огородник

И с милой “сольём” мы

на покой.

 

Она, “мечта поэта”:

— Кабы я была жена поэта,

То унес меня б он

на край света.

Но! Мне обещан был платок,

К морозам,

ну… когда зальём каток.

 

Свидетели:

1. — По версии:  в бане прорвал водопровод.

2. — Предполагаю: в головах переворот.

3. — Вспомнила: неделя закаливания идёт.

Как факт: С полным — и вам везет!

 

Без протокола:

Сочиненье это вместе

мы писали,

Хоть иные школы

посещали.

В соавторы взят

я за начальный класс,

Он подписался Пушкин,

я сокращённо — АС.

 

Из сводки: Кстати, Александр Сергеевич очень гордился тем, что в его “Сказке о царе Салтане” было одно (!) лишь слово, которое начиналось с буквы “Ф”. Ведь все подобные слова были иностранного происхождения. И слово это — флот. А трудно было обойтись без него в такой большой теме. Как и нам без Пушкина порой… Любите родное!

 

Ларыса Міхайлаўна  Кабзарэнка з Чэрвеня ў сваім допісе дзеліцца думкамі наконт зместу газеты, раіць, што варта было б яшчэ друкаваць, прапануе свае  гумарыстычныя малюнкі і анекдоты. Штокольвечы з гэтага мы выкарыстаем у бліжэйшых нумарах, а пакуль — яе подпіс:

Як на тоненькі лядок

Выйшаў з жонкаю дзядок.

Каб звярнуць усіх увагу,

Зняў штаны, прыкрыўся флагам…

 

Аляксандр Пятровіч Варабей з Калодзежаў, які, паводле яго слоў, “раёнку паважае і заўжды чытае”, даслаў некалькі варыянтаў падпісу. Друкуем гэтыя:

Проводили старый год,

Новый повстречали.

Столько выпили вина,

Что не рассчитали.

Утром встал мужик

с постели —

В голове кружится.

Взял ведро, налил воды,

Решил охладиться.

И жена вдруг вслед

за ним —

Гола, не одета.

Позабыла, что зима,

Думала, что лето.

Это может с каждым быть,

Если перепился.

Лучше всё же не долить,

Что б с пути не сбиться.

 

У Рэгіны Шалупенкі з Рэчак фотаздымак выклікаў  такое ўяўленне:

Дзед і баба стаяць тут,

І пытаюць: што за цуд?

Чаму голыя пайшлі,

Мо, адзенне не знайшлі?

 

Сяргей Іванавіч Марцьянаў з Чэрвеня адлюстраваў у сваім подпісу, на наш погляд, малаверагоднае ў жыцці:

Мы  с женой

не ходим в баню,

Нету в том у нас нужды.

Мы в джакузи

любим мыться,

Но не стало вдруг воды.

Что ж, не будем

одеваться,

Ну зачем нам форма?

При отсутствии воды

Это уже норма.

 

Завяршаем гэтую падборку лістом шаноўнай Святланы Шышонак з Дамавіцка. Яна піша:

“З прывітаннем і найлепшымі пажаданнямі здароўя, плённай працы, вялікіх тыражоў вашай цудоўнай газеце ўдзельніца конкурсу “Што б гэта значыла?” Святлана Шышонак. З задавальненнем даведалася аб узнаўленні былога конкурсу і дасылаю новыя пробы пяра”.

З трох яе варыянтаў выклікае найбольшую цікавасць гэты:

Не иначе, как монтаж,

Вернисаж и эпатаж —

Морж с моржихой

В кой-то час

Посетили город наш…

Дзякуй усім за пісьмы і тэлефанаванні. Вельмі прыемна, што зацікавіліся фотаздымкам многія чытачы,  не палянаваліся і прыдумалі жартоўныя вершаваныя подпісы, якія выклікаюць усмешку і добры настрой.  І ў далейшым будзем чакаць вашых вясёлых, гумарыстычных чатырохрадкоўяў. А сёння з задавальненнем адзначаем, што Галіна Іванаўна Немагаева, Зінаіда Іванаўна Калтовіч і Марыя Уладзіміраўна Канапацкая ўзнагароджаны падпіскай на “Раённы веснік” на другі квартал за найбольш удалую работу. Поспеху ўсім! Подпісы да прапанаванага сёння фотаздымка  чакаем да 18 лютага ўключна. Дасылайце і свае жартоўныя фотаздымкі ці патэлефануйце — наведаемся да Вас.

З павагай —

Эма МІКУЛЬСКАЯ.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *