ПЕРАМАГЛІ ГАСПАДАРЫ

Спорт

Асноўная барацьба за першынство ў спартакіядзе разгарнулася паміж даўнімі сапернікамі —  камандай Турэцкай базавай школы, у якой праходзілі спаборніцтвы,  і спартсменамі ААТ «10 з’езд Саветаў».

Перад перацягваннем каната каманда школы мела на сваім рахунку перамогі ў валейбольным турніры, спаборніцтвах па настольнаму тэнісу і дартсу, каманда гаспадаркі — па стральбе і шашках. Паколькі гэты від з’яўляецца галоўным пры вызначэнні абсалютнага пераможцы ў выпадку роўнай колькасці набраных балаў, выйгрыш у перацягванні каната выводзіў бы ААТ «10 з’езд Саветаў» на агульнакаманднае першае месца. Аднак прадстаўнікі школы аказаліся дужэйшымі і прынеслі сваёй камандзе перамогу ў спартакіядзе.

Першыя месцы ў асабістым заліку занялі:  Галіна і Аляксандр Калеснікавы (па шашках), Валянціна Цюлюпа (па стральбе) — каманда ААТ «10 з’езд Саветаў», Святлана Карачун і Мікалай Казімерчык (па настольнаму тэнісу), Арцём Салдаценка (па стральбе), Валянціна Уласавец (па дартсу) — каманда школы, а таксама Пётр Гулевіч (па дартсу) — асабіста.

Спаборніцтвы ладзілі раённы фізкультурна-спартыўны клуб і РАС ДТСААФ (стральба).

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара.

На здымках:

моманты спаборніцтваў па стральбе і дартсу; каманда Турэцкай школы — пераможца спартакіяды

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *