Наша Надзея

Люди и судьбы

Узрост чалавека — гэта лічба, якая не з’яўляецца азначэннем яго жыццёвых поглядаў ці яго інтэлектуальнага ўзроўню. Усё залежыць не ад колькасці пражытых дзён, а ад напаўняльнасці гэтых дзён рознакаляровымі фарбамі поспехаў і няўдач, перамог і паражэнняў, усмешак і слёз. Жыццёвы вопыт чалавека вымяраецца не лічбамі ў пашпарце, а шчыльнасцю падзей за адзінку жыццёвага часу.

Сёння шасцідзесяцігадовы юбілей адзначае духоўна багатая і жыццёва вопытная жанчына Надзея Васільеўна Суша. Нарадзілася яна на Віцебшчыне 27 лютага 1953 года, а пасля заканчэння Педагагічнага інстытута імя М.Танка лёс накіраваў яе на педагагічную працу ў Чэрвеньскі раён у якасці настаўніка хіміі і біялогіі. Спачатку ў сярэдняй школе №4 г.Чэрвеня, а з 1987 года ў сярэдняй школе №2 г.п.Смілавічы яна амаль 40 гадоў аддана і прафесійна выконвае працу свайго жыцця — вучыць дзяцей. Праз яе прайшло не адно пакаленне розных вучняў, але наўрадці знойдзецца той, хто можа сказаць, ці ўспомніць што-небудзь негатыўнае пра Надзею Васільеўную. Яна не проста любіць сваю прафесію — яна жыве ёй, аддаючы ўсю сябе на карысць тых, каго вучыць. Поспехі на педагагічнай ніве знайшлі сваё адлюстраванне ў шэрагу ўзнагарод, сярод якіх і «Выдатнік адукацыі».

Адбывалася, што лёс пераставаў ёй усміхацца, але яна заўсёды мужна вытрымлівала ўсе выпрабаванні. Напэўна, менавіта пра такіх жанчын і пісаў рускі паэт Някрасаў. Пад прыгажосцю і пяшчотай хаваецца моцная духам жанчына, якая заўсёды гатова прыйсці на дапамогу і абараніць сваіх блізкіх. І ў гэты цудоўны дзень яе нараджэння хочацца пажадаць моцнага і бяздоннага здароўя, штодзённай радасці, невычэрпнай энергіі і заўсёды бяскрайняга, бясконца блакітнага і сонечнага неба над галавой.

Надзея ў кожнага свая

І кожны з ёй заўсёды побач.

У дождж і снег за ёю крочыць

І з гонарам заве — «мая».

Сваю Надзею беражы,

А ў пэўны час пазыч другому,

Каб потым не згубіць самому,

Бо без Надзеі ты  ўжо не жывы.

 

Андрэй Суша

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *