ЛЮДМІЛА ВАЛЧОК АДЗНАЧАНА ЗАЛАТЫМ МЕДАЛЁМ

Спорт

Ганаровы грамадзянін Чэрвеньскага раёна, ураджэнка Смілавічаў Людміла Валчок названа пераможцай прафесійнага рэспубліканскага конкурсу «Брэнд года-2012».

Наша славутая зямлячка, неаднаразовая чэмпіёнка і прызёр зімовых і летніх Паралімпійскіх гульняў па лыжных гонках і акадэмічнаму веславанню адзначана міжнародным журы залатым медалём у ганаровай намінацыі «Брэнд-персона» разам з іншымі сусветна вядомымі беларускімі спартсменамі — тэнісістамі Вікторыяй Азаранкай, Максімам Мірным і плыўчыхай Аляксандрай Герасіменяй.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *