ЮНЫЯ ФІЗІКІ ЧЭРВЕНЬШЧЫНЫ — ЛЕПШЫЯ Ў ВОБЛАСЦІ!

Общество

Як паведаміла рэдакцыі намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Анжэла Рымашэўская, 9-10 лютага ўпраўленне адукацыі Мінаблвыканкама і Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі ладзілі чацвёрты турнір юных фізікаў. Удзел у ім узялі 13 каманд.

Чэрвеньшчыну прадстаўлялі Ангеліна ВАРЭНІК, Ягор ДАРАФЕЕЎ, Ілья ЖЫЛКІН (усе — з СШ №1 г.п.Смілавічы), Наталля ГАЙКЕВІЧ (Запольская СШ), Аляксей ЛОСІК (гімназія), Аляксандр АДЗІНЕЦ (СШ №4 г.Чэрвеня) разам са сваімі кіраўнікамі — настаўнікамі Анатолем Канстанцінавічам ШАБУСАВЫМ (СШ №1 г.п.Смілавічы) і Святланай Канстанцінаўнай КУЧЫНСКАЙ (СШ №4 г.Чэрвеня).

Наша каманда заняла першае месца, стаўшы лепшай у вобласці, і будзе ўдзельнічаць у рэспубліканскім турніры юных фізікаў. Шчыра віншуем!

Святлана АДАМОВІЧ.

Фота з сайта Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *