Фельетон з канверта

Общество

Добры дзень, павжаныя супрацоўнікі рэдакцыі “Раённы веснік”.  З прывітаннем і павагаю да вас чытачка Галіна Іванаўна Немагаева! Жадаю вам усім моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця.

Прачытала раённую газету і адважылася даслаць свой верш, як людзі нерваваліся, калі чулі па тэлевізару ці чыталі ў прэсе пра канец свету.

А ці чуў ты, кумка, гэта?

Кажуць, будзе канец свету.

Як мы будзем, кум,

спасацца?

І чым будзем

запасацца?

 

Мо параіўся ты

з жонкай?

Каўбасу, а мо

тушонку —

Што купляць

мы лепей будзем,

Ці пазіраць,

што робяць людзі?

 

Ці ладзіць бункер,

ці каўчэг,

Ці маліцца нам за грэх?

Можа злітуецца Божа

І нам, грэшным,

дапаможа.

 

А яшчэ прашу

я грошай,

Ты пазыч мне,

кум харошы.

Я ў даўгу

не застануся —

На тым свеце

разлічуся.

 

— Дык, кум,

грошай там няма.

— Разлічуся, кум,

між намі

На тым свеце

вугалькамі.

 

Час прайшоў,

а свет стаіць.

Што рабіць і як мне быць?

Патрабуе кумок грошы,

Дзе іх браць і

як дабыць?

 

Каўбаса ўжо пратухла,

а тушонка шчэ стаіць.

Вось і думаю я, людзі,

Дзе мне грошай

зарабіць.

 

Дык скажу я

сваім дзецям:

Трэба жыць

на гэтым свеце.

Покі вочы

бачаць свет —

Зарабляюць рукі хлеб.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *